Перайсьці да зьместу

Безназоўнае (зборнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Безназоўнае»
Вокладка зборніку «Безназоўнае»
(Менск, 1925)
Жанр: верш, паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1925
Выдавецтва: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Безназоўнае» — пяты зборнік паэзіі Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1925 годзе ў Менску ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Агульны тыраж першага (1925) і другога (1928) выданьняў зборніку склаў 6 тысячаў асобнікаў.[1]

«…О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны -
Сягоньня я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!

Мне Бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно… ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!».

Я. Купала

Верш «…О так! Я — пралетар!..»

У зборнік увайшлі паэма «Безназоўнае», якая дала назву зборніку, драматычная паэма «На папасе» (напісаная ў 1913 годзе), вершы, напісаныя пераважна ў 1919—1924 гг., пераклады з польскай мовы верша К. Уейскага «Хаўтурны марш» і байкі Ю. Крашэўскага «Дзед і баба». Упершыню ў зборніку апублікаваныя вершы «…О так! Я пралетар!..», «Адшчапенцам (заходнім)», «Голад», цалкам «Арлянятам».[1]

Крытычныя водгукі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Якуб Колас у сваім артыкуле «Янка Купала і яго паэзія» пісаў:

« Гэты зборнік трэба разглядаць як мост, па якім Купала пераходзіць ад старой эпохі да новай. Ён чула прыслухоўваецца да павеваў гэтай новай эпохі і сэрцам успрымае вялікі гістарычны сэнс надыходзячага дня.[2] »
  1. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Безназоўнае (зборнік паэзіі)». — С. 69.
  2. ^ Янка Купала. Зборнік. — Мн., 1952. — С. 133.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Безназоўнае (зборнік)» / Аўтар — А.Дз. Атаева. — С. 69.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Уладзімер Някляеў. Шлях (папулярны біяграфічны нарыс) / Дзеяслоў. — Мн., 2007. — № 28.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.