Заір Азгур
Заір Азгур | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1908 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 18 лютага 1995 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Віцебскі мастацка-практычны інстытут Акадэмія мастацтваў (Ленінград) Кіеўскі мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Жанры | скульптура |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). У 1923 годзе пачаў ўдзельнічаць у мастацкіх выставах у Менску, паступіў у Віцебскі мастацка-практычны інстытут[1]. У 1925 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут, навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Ад 1925 да 1928 году навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізьнера, У. Лішава[2]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Вышэйшую асьвету атрымаў за кошт грашовага ахвяраваньня Якуба Коласа, для жонкі якога ў 1945 годзе зрабіў помнік на Вайсковых могілках у Менску[3]. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Дзейсны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).
З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружбы народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).
Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1940, 1949)
- Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Сяброўства народаў (1978)
- Мэдаль «Ветэран працы» (1982)
- Мэдаль Францішка Скарыны (1992)
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
- 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[4] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984[5] годзе па праекце архітэктара В. Н. Аладава.
- Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[6].
- Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня Азгура.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Партрэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Ліцейшчык» (1925—1926)
- «Трактарыст» (1930)
- «Будаўнік» (1930)
- Гракх Бабёф (1934)
- Фэлікс Дзяржынскі (1934)
- Алена Стасава (1934-35)
- Абрам Бразер (1935, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Рыгор Арджанікідзэ (1937—1939)
- Пётар Чайкоўскі, Аляксандар Барадзін, Жорж Бізэ (1939, барэльефы для Менскага тэатру опэры ды балету)
- Галерэя партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (гіпс, гіпс тан.)
- Герой Савецкага Саюза Мікалай Гастэла (1942, Дзяржаўны гістарычны музэй у Маскве)
- Герой Савецкага Саюза Віктар Талаліхін (1942, тамсама)
- Герой Савецкага Саюза Леў Даватар (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- А. І. Радзімцаў (гіпс, 1943, Дзяржаўны Рускі музэй; бронза, 1943, Трацьцякоўская галерэя), , М. Ф. Сяльніцкі (1943; Сталінская прэмія другой ступені (1946)
- Партызан бацька Мінай (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Дзеячы культуры
- Паэт 12 стагодзьдзя Іехуда Галеві (1947, гіпс тан.)
- Ф. Э. Дзяржынскі (1947) — Сталінская прэмія другой ступені (1948)
- «Кітайскі пісьменьнік Лу Сінь» (1953—1954)[7]
- Рабіндранат Тагор (1958)
Скульптура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пётар Багратыён (помнік-бюст, 1946—1949, Барадзіно Маскоўскай вобласьці, Расея)
- Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Менскай вобласьці)
- А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань)
- Ансамбль на плошчы імя Якуба Коласа (1972, Менск)
- У. І. Ленін (помнік, 1980, Менск)
- К. Маркс (помнік, 1980, Менск)
- П. Машэраў (помнік, 1981, Віцебск)
- С. І. Грыцаўцу ў Менску
- В. І. Талашу ў Петрыкаве
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Незабыўнае (1962)
- Тое, што помніцца… (Кн. 1—2, 1977—1983)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 15.
- ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.63.
- ^ Нэлі Зігуля. «Новая Зямля» ў экспанатах // Зьвязда : газэта. — 28 лістапада 2013. — № 224 (27589). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мэмарыяльны музэй З. І. Азгура
- ^ Багданава А. Л. Мемарыяльны музей Азгура З.І. // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. — С. 280.
- ^ Азгур Заир Исаакович — белорусский советский скульптор
- ^ З. И. Азгур. «Китайский писатель Лу Синь». Мрамор. 1953—1954 годы. Третьяковская галерея
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заір Азгур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Музэй Азгура ў Менску
- К 100-летию известного скульптора Заира Азгура приурочена выставка в Национальной библиотеке(недаступная спасылка)
- Нацбанк вводит в обращение памятные монеты, посвященные 100-летию Заира Азгура(недаступная спасылка)
- Выставка-инсталляция «Портрет на фоне мастерской» открывается 18 марта в Мемориальном музее-мастерской Заира Азгура(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў імя Рэпіна
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Народныя мастакі СССР
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Нарадзіліся ў Сеньненскім раёне
- Беларускія скульптары
- Памерлі ў Менску