Янка Купала. Кругі раю (спэктакль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Янка Купала. Кругі раю»
Афіша спэктаклю
Афіша спэктаклю
Жанрдакумэнтальная алегорыя
Паводлежыцьця і твораў Янкі Купалы
АўтарСьвятлана Навуменка
РэжысэрСьвятлана Навуменка
Мастак-пастаноўнікЮры Саламонаў
КампазытарВіталь Судзьдзін
ХарэографВольга Скварцова-Кавальская
АкторыДзяніс Паршын
Аляксандар Марчанка
Вераніка Буслаева
Дзяніс Варанцоў і інш.
Працягласьць105 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры2 лютага 2012
ПастаноўкіРэспубліканскі тэатар беларускае драматургіі

«Янка Купала. Кругі раю» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Сьвятланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годзьдзя зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 году.[1]

Творчая задума і гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вырашэньні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і плястычны шэраг, жывое вакальнае выкананьне, гратэск і алегорыя. Спэктакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асобаў.[2]

Мастацкі кіраўнік тэатру Валер Анісенка, выступаючы перад грамадзкім праглядам спэктаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысэра С. Навуменка падумаць над магчымасьцю пастаноўкі спэктаклю пра Я. Купалу і прысьвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысэр.[3]

Спэктакль спрабуе расказаць гісторыю жыцьця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны сьвет з творчасьцю. У аснову спэктаклю пакладзеныя раньнія вершы, паэма «Бандароўна», газэтныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе зьвесткі ў адзінае пайшло паўтара году рэжысэрскай працы. У выніку атрымалася ня проста хроніка: ёсьць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спэктакль пэрсанажаў твораў паэта[4].


« Як у каханьні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуваньне пачуцьця, так для Купалы — час прадчуваньня зьменаў быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчасьлівым пэрыядам у жыцьці… »

— С. Навуменка, аўтар і рэжысэр спэктаклю[5]

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« […] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысэрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкае рэвалюцыі вобразна перададзеная празь велізарны чырвоны сьцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Мэтафарычна і надзвычай глыбока пераасэнсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасьля Рыскае мірнае дамовы: сымбалем краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спэктаклю відавочна не хапіла цэласнасьці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадзкае і сямейнае жыцьцё паэта, яго дзяцінства і сталасьць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спэктаклю, чытаньне вершаў і выкананьне песьняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзьліся ў розныя бакі. »

— Дз. Марціновіч[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янка Купала. Кругі раю (анонс спэктаклю) interfax.by Праверана 1 студзеня 2013 г.
  2. ^ а б Янка Купала. Кругі раю (інфармацыя аб спэктаклі) Рэспубліканскі тэатар беларускае драматургіі Праверана 1 студзеня 2013 г.
  3. ^ а б Дзяніс Марціновіч У крузе першым: Янка Купала на сцэне РТБД // Настаўніцкая газэта. — Менск: 3 сакавіка 2012. — № 28. — С. 12.
  4. ^ Іна Пілевіч (2 лютага 2012) Спэктакль пад назвай «Янка Купала. Кругі раю» дадуць сёньня ў Рэспубліканскім тэатры беларускае драматургіі Культура. БелтэлерадыёкампаніяПраверана 6 лістапада 2012 г.
  5. ^ Дар’я Амяльковіч Стыльны класік // Культура : газэта. — 7 ліпеня 2012. — № 27 (1049). — С. 9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]