Перайсьці да зьместу

Янка Раманоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Раманоўскі
Дата нараджэньня 24 жніўня 1928(1928-08-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 чэрвеня 1974(1974-06-25) (45 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры партрэт
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўскі.

Я́нка Рамано́ўскі (24 жніўня 1928, Менск — 25 чэрвеня 1974, Менск) — беларускі мастак; пляменьнік Янкі Купалы. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы.[1]

Нарадзіўся 24 жніўня 1928 у Менску. Правёў сваё дзяцінства побач зь Янкам Купалам: з нараджэньня і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Менску і на дачы ў Ляўках.[2] Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была зьвязаная з адлюстраваньнем жыцьцёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясьціны ў Менску і Ляўках.

Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросьце ў Менскай студыі юных дараваньняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Менску. З 1953 па 1959 год вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе набыў спэцыяльнасьць мастака-графіка. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі, Я. Раманоўскі неаднойчы выбіраўся ў яго кіруючыя органы. З 1969 году і да канца жыцьця працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосьць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савету БССР.[3]

Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыплёмная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы сэрыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазыцый, але пазьней у сваім разьвіцьці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсьленасьць ў напрамку партрэту.[3] Працаваў у разнастайнай тэхніцы: жывапіс, літаграфія, лінагравюра, акварэль, гуаш, аловак, вугаль).[2] Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт[4], і першым, хто зьвярнуўся да партрэтаў бацькоў і бліскіх сваякоў Янкі Купалы.[5]

« Янка Раманоўскі вытанчанасьцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псыхалягічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы »

Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасьвіць аблокі»[6]

« Прастата і шчырасьць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасьцю, і не тая шчырасьць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасьцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасьць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку »

Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[7]

  1. ^ Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосьць». — 1975. — № 9. — С. 170.
  2. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  3. ^ а б Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3.
  4. ^ Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэньня) / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 году. — С. 12.
  5. ^ А. Сабуць Янка Раманоўскі і Купаліяна // Творчая спадчына Я. Купалы і Я.Коласа ў сыстэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагодзьдзя. — Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. — Мн: Права і эканоміка, 2012. — С. 178-181.
  6. ^ Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.
  7. ^ Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосьць». — 1975. — № 9. — С. 169.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог / Склад. і прадмова Р. Віткоўскі. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — 12 с.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с ISBN 5-340-0139-1.
  • Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я.Купалы, Міжнар. фонд Я.Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003.
  • Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосьць». — 1975. — № 9. — С. 167—174.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасьці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годзьдзя зь дня нараджэньня) / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 году. — С. 1, 12.
  • Раманоўская Ядвіга. Мастак з роду Купалы / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 21 траўня 2004 году. — С. 14.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]