Перайсьці да зьместу

Кальзьберг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальзьберг
трансьліт. Kaĺźbierh
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Лашанскі
Насельніцтва
колькасьць: 43 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: каля 10
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223047[2]
СААТА: 6236858081[3]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′21″ пн. ш. 27°15′4″ у. д. / 54.13917° пн. ш. 27.25111° у. д. / 54.13917; 27.25111Каардынаты: 54°8′21″ пн. ш. 27°15′4″ у. д. / 54.13917° пн. ш. 27.25111° у. д. / 54.13917; 27.25111
Кальзьберг на мапе Беларусі ±
Кальзьберг
Кальзьберг
Кальзьберг
Кальзьберг
Кальзьберг
Кальзьберг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́льзьберг[4]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Лашанскі сельсавет. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад цэнтру Менску, за 1,5 км на поўнач ад павароту на Гую з аўтамабільнае дарогі Р28 МенскМаладэчнаНарач.

28 траўня 2013 году перададзеная з Рагаўскога ў Лашанскі сельсавет[5].

  • 2012 год — 43 жыхары, каля 10 двароў[1]
  • 2010 год — 38 жыхароў
  • 1999 год — 40 жыхароў

Кальзьберг і Янка Купала

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Душу акрылялі прыгожасьці сьвету,
Па гонях пад небам лунала яна,
Купалася ў сонцы вясёлкай расьпетай,
Сама, як вясёлка, як казка-вясна.»

Я. Купала. Зь вершу «Мая навука», Кальзьберг, 1919.

У Кальзьбергу на пачатку ХХ стагодзьдзя знаходзіўся фальварак, які належаў цесьцю Б. Тарашкевіча Андрэю Сьнітку. У 1919 годзе фальварак арандаваў Юльян Раманоўскі, муж сястры Янкі Купалы Леакадзіі Раманоўскай. Паэт наведваў гэтыя мясьціны ў жніўні 1919 году, жыў тут каля тыдня і напісаў вершы «Мая навука»[6] і «На нашым…».[7]

У 1920—1930-я гады Купала прыяжджаў у Кальзьберг да Янкі Шлыковіча, ад якога запісваў прымаўкі, прыказкі. Лічыцца, што свой верш «Каваль» Купала напісаў пад уражаньнем асабістага знаёмства са Шлыковічам.[8]

  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.
  2. ^ Кальзберг - список улиц. Телефонный код 8-017(недаступная спасылка) Белпошта (рас.)
  3. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 316
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  6. ^ Верш Янкі Купалы «Мая навука» yankakupala.ru Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Калісберг». — С. 277—278
  8. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Шлыковічы». — С. 665
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Калісберг». — С. 277-278.
  • Каханоўскі Г. Калісберг, 1919 год // Святло камунізму, Маладэчна, 1965, 28 верасьня.