Генадзь Аўсяньнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Генадзь Аўсяньнікаў
Дата нараджэньня 19 лютага 1935
Месца нараджэньня Магілёў, БССР
Прафэсія актор
Кар’ера 1957—дагэтуль
Узнагароды
Ордэн Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст СССР
IMDb ID 0654037

Гена́дзь Аўся́ньнікаў (19 лютага 1935, Магілёў) — беларускі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР (1974), Народны артыст СССР (1991), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў сем клясаў, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, праз год забраў дакумэнты і паступіў у Рыскую мараходзкую вучэльню. Праз паўгады вярнуўся ў Бялынічы, дзе вырашыў скончыць 10 клясаў. Там пачаў займацца ў драмгуртку.

У 1953 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Трапіў на курс народнага артыста БССР, прафэсара Канстаціна Саньнікава. Інстытут скончыў у 1957 годзе.

Працуе ў Купалаўскім тэатры з 1957 году. На творчым рахунку больш за 80 роляў на сцэне тэатру. Сярод лепшых: Дзед Цыбулька, Стары («Таблетку пад язык», «Сьвятая прастата» А. Макаёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Караўкін («Брама неўміручасьці» К. Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага), Дубадзел («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава). Фама Апіскін («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Пірам («Ромул Вялікі» Ф. Дурэнмата), Ураднік («Памінальная малітва» Р. Горына), Рамесьнік («Князь Вітаўт» А. Дударава), Скрыпач Мілер («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Гарошка («Тутэйшыя» Я.Купалы), Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага), Сабакевіч («Чычыкаў» М. Гогаля), Васіль («Вечар» А. Дударава).

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1964 — Рагаты бастыён — калгасьнік на сходзе
  • 1968 — Прыгодны да нестраявой — салдат
  • 1969 — Мы з Вулканам — міліцыянт
  • 1969 — Сыны ідуць у бой
  • 1971 — Бацька
  • 1971 — Вясновая казка
  • 1971 — Дзень маіх сыноў (ТБ)
  • 1973 — Агонь — пчаляр
  • 1974 — Белы круг
  • 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Красаўцаў, начальнік збыту
  • 1975 — Доўгія вёрты вайны — старшыня Піліпенка
  • 1976 — Касьбар-багатыр — агучваў ролю
  • 1977 — Тры вясёлыя зьмены — заўгас Чарадзееў
  • 1978 — За ўсё ў адказе — Сяргей Анатольевіч
  • 1979 — Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва — чалавек з малпаю
  • 1981 — Дачка камандзіра — старшына Плюшч
  • 1986 — Казкі-небыліцы дзеда Ягора — агучваньне
  • 1989 — Як ліса ваўка судзіла — агучваньне
  • 1990 — Маці Ўрагану
  • 1991 — Кешка і садавіна
  • 1991 — Мёд і восы — агучваньне
  • 1992 — Белая адзежы (сэрыял)
  • 1993 — Кешка і тэрарысты
  • 1994 — Эпілёг
  • 1997 — Справа Лахоўскага
  • 1998 — Заля чаканьня (сэрыял)
  • 1999 — Зімаваньне зьвяроў — агучваньне
  • 2000 — Каменская: Чужая маска — Лашчынін
  • 2001 — Сьвежына з салютамСьцяпан Пінчук
  • 2003 — Між жыцьцём і сьмерцю
  • 2005 — Тры талеры (сэрыял) — дзед Макар
  • 2009 — Сёмін (сэрыял)
  • 2013 — Гісторыя беларускай страўніМікалай Сьцепанюк

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1988 — Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь (1988)
  • 1995 — узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны
  • 2000 — дыплём фэстывалю «Артыст канца XX стагодзьдзя»
  • 2003 — Прыз Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая Вежа»
  • Прыз «Национальное достояние» IV Міжнароднага фэстывалю монаспэктакляў «Балтийский дом»
  • 2006 — Прыз «Хрустальная Паўлінка»
  • 2006 — узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[1]
  • 2008 — Прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]