Вікіпэдыя:Накід
Выгляд
![]() | Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Накід у Вікіпэдыі — маленькі артыкул, звычайна адзін ці два сказа. Зразумела, такі памер не заўсёды дазваляе патлумачыць тэрмін, але гэта ня значыць, што нельга ствараць накіды — можна. Іх зьмест пасьля будзе пашыраны стваральнікамі ці іншымі ўдзельнікамі.
Пазначыць рэдагуемы артыкул як накід можна пры дапамозе шаблёна {{Накід}}, зьмясьціўшы яго напрыканцы артыкула, пасьля асноўнага зьместу й перад катэгорыямі. Тады ў артыкуле зьявіцца наступны тэкст:
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Праглядзець усе накіды можна ў катэгорыі Вікіпэдыя:Накіды. Тэматычныя шаблёны накідаў можна знайсьці ў катэгорыі Вікіпэдыя:Шаблёны:Накіды.
Завялікасьць
[рэдагаваць крыніцу]Завялікім для накіда можа быць артыкул, які адначасна зьмяшчае звыш:
- 10 сказаў;
- 1500 знакаў у тэксьце (Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы);
- 500 словаў (Вікіпэдыя:AutoWikiBrowser).