Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа
Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 року.
Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданьняў, аповесьць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваныя ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне[1].
У 1965 року прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 року — у складзе Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].
У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па зьмесьце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, разьвіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў і ідэяў гуманізму[4].
Ляўрэаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год прысуджэньня | Ляўрэат | За твор | ||
1957 | Іван Шамякін | раман «Крыніцы» | ||
1959 | Пятрусь Броўка | «Калі зьліваюцца рэкі» | ||
1962 | Іван Мележ | раман «Людзі на балоце» | ||
1963 | Янка Брыль | «Працяг размовы»[5] | ||
1964 | Васіль Быкаў | «Трэцяя ракета» | ||
1965 | Максім Лужанін | «Колас расказвае пра сябе» | ||
1967 | Іван Шамякін | раман «Сэрца на далоні» | ||
1968 | Міхась Лынькоў | раман «Векапомныя дні» | ||
1972 | Іван Навуменка | «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» | ||
1974 | Андрэй Макаёнак | п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» | ||
1976 | Алесь Адамовіч | «Хатынская аповесьць» | ||
1976 | Алена Васілевіч | тэтралёгія «Пачакай, затрымайся»[6] | ||
1976 | Іван Мележ | зборнік «Жыцьцёвыя клопаты» | ||
1978 | Васіль Быкаў | «Воўчая зграя» і «Яго батальён» | ||
1978 | Іван Пташнікаў | аповесць «Найдорф»[7] | ||
1980 | Ніл Гілевіч | |||
1980 | Уладзімер Калесьнік[8] | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Адам Мальдзіс | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1980 | Міхась Мушынскі | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9] | ||
1980 | Навум Перкін | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10] | ||
1980 | Юльян Пшыркоў | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10] | ||
1980 | Міхась Ярош | удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» | ||
1982 | Янка Брыль | «Золак, убачаны здалёк»[5] | ||
1982 | Віктар Казько | «Суд у слабадзе» | ||
1984 | Зьміцер Бугаёў | кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[11] | ||
1984 | Уладзімер Караткевіч | раман «Чорны замак Альшанскі» (пасьмяротна) | ||
1986 | Анатоль Кудравец | раман «Сачыненьне на вольную тэму» | ||
1990 | Генадзь Кісялёў | «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» | ||
1990 | Алег Лойка | раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» | ||
1992 | Сяргей Грахоўскі | зборнік «Споведзь» | ||
1992 | Алесь Жук | «Праклятая любоў» | ||
1992 | Васіль Сёмуха | |||
1996 | Генрых Далідовіч | |||
2002 | Васіль Жураўлёў | кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленьні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа Ушанаваньне Якуба Коласа сучасьнікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ Аглядная даведка Якуб Колас: асоба і творчасьць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ а б Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Берасьцейская абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 сьнежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ а б Творчы шлях (рас.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ Писатели Случчины, памятники Случчины (рас.) Наследие Слуцкого края Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20231111152909/https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/naydorf-leta-44-ga/
- ^ Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасьня 2012). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасьці Я. Коласа і Я. Купалы. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
- ^ а б Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — вэтэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
- ^ Пад знакам таленту і працы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.