Альгерд (імя)
Альгерд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фарманты -альг- і -герд- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязваюць Альгерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Тым часам фармант -герд- празь імя Таўтгерд зьвязвае Альгерда зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імя Гудзігерд — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Увогуле, фармант -герд- даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Гердзень, Гердут, Гердзівід, Гердзівіл, Вісігерд, Даўгерд, Таўцігерд, Эйгерд ды іншыя. Той жа фармант — як і поўныя адпаведнікі пералічаных літоўскіх імёнаў — можна сустрэць у старажытных германскіх (гоцкіх) імёнах: Gardin, Wisigard, Dotgerdis, Teutgerdis, Hergerdr ды іншых[4].
Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Альгерд тлумачылася як «радасьць Вольгі» (відаць, ад -ольг- + германскае hord 'скарб')[5], а гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Альгерд ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Альгард[6]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што прускі храніст Віганд Марбурскі пісаў пра герцага Альгерда з Гогенштайну (лац. «Algardus comes de Hoensteyn»[7]), тым часам пра аднаго з каралёў Ангельшчыны Альгерда (Allegart) VIII ст. пісаў аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі. Гэтыя ды іншыя прыклады (Algerd, Alegardus, Alhart, Alherd[8]) пацьвярджаюць, што імя Альгерд мела лучнасьць з імёнамі германскага паходжаньня[9]. Павал Урбан тлумачыць імя Альгерд ад германскага all (alla) 'увесь, усё, уся, вялікі, прасторны, шырокі' і германскага gerd (geard, gerth, hard, herd, hart, hert) 'адважны, бліскучы, вялікі, прамяністы, слаўны, сьмелы'. Такім парадкам, імя Альгерд азначала тое ж, што і імя Усяслаў[8]. Тым часам мовазнаўца Аляксандра Суперанская(ru) тлумачыць імя Альгерд з германскіх моваў ад Adalger, дзе adal — «шляхетны» и gar — «кап’ё»[10]. Такое ж тлумачэньне даецца ў беларускім «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе[11].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Альгерд складаецца з фармантаў -альг- (літоўскае імя Альгімонт, адпаведнае германскаму імю Alhmunt), які паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', і -герд- (літоўскія імёны Гердзень, Вісігерд, Гудзігерд, Таўцігерд і Эйгерд, адпаведныя германскім імёнам Gardin, Wisigard, Gudahard, Teutgerdis і Eichert), які паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[12]. Такім парадкам, імя Альгерд азначае «сьвятая ахова» і цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Algart[5][13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Алкердъ (1330—1359 гады)[14]; Самъ Олкгердъ Божію милостью великий князь Литовьскій, Рускій, Жомоитскій и иныхъ[8] (25 жніўня 1342 году)[15]; Господарю его милости Князю Великому Олигарду (30 сьнежня 1347 году)[16]; Olgerdus (1347 і 1352 гады)[17]; а за великого князя Олькерта и за Корьята[18] (1352 год)[19]; Володимеръ Ольгердовичь[20] (1362—1392 гады)[21]; Algherde (7 лістапада 1367 году)[22]; Andrey Olherdowicz, Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў)[23]; Се язъ князь великии Олгердъ[8] (1372 год[24])[25]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[26]; Olgordi (29 верасьня 1377 году)[27]; Algirde, quondam rex Littovie (1377 год, 10 кастрычніка 1385 году, 11 кастрычніка 1385 году)[28]; Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь[20] (1386 год)[29]; Мы князь Дмитрии Олгердовичь[20] (16 сьнежня 1388 году)[30]; Olcardus noster olim genitor (15 траўня 1390 году)[31][32]; vnser feter herczog Algart[33] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Algerde[34], Algarde[35] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга), Algard[36], Algart[37] (Хроніка Віганда); сынове Олгордовы (Задоншчына); Olgerth[a] або Олкгирд[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Algardus (па 1409 годзе)[38]; князь Олгердъ Гедиминовичь… къ Олгерду Гедиминовичю… Олигерду Гедиминовичю (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[39]; къ великому князю Олгерду Гедименовичю Литовскому (Сафійскі першы летапіс)[40]; Nos Boleslaus alias Swidrigaill dei gracia dux Olgorthowicz (10 верасьня 1420 году)[41]; Semeon Ulgerdowicz (Semeon Olgerdowicz; 22 чэрвеня 1431 году)[42]; avo videlicet Olgerdo olim magno duce Lithwanie (1440 год)[43]; Швитригайл Олкгирдович (15 траўня 1446 году)[44]; мы великий князь Александро, инако Швитрикгайло Олькгирдовичь (29 сьнежня 1446 году, 29 сьнежня 1451 году)[45]; Швитрикгайл(ъ) Олькгирдовичь (31 сьнежня 1450 году, 1451 год)[46]; Швитригайло Оликгирдович (24 верасьня 1451 году)[47]; Швитрикаила Олкердови(ч) (1452 год)[48]; Olgerdus filius Gedimini (Ян Длугаш)[49]; князь велики Литовьскій Олгердъ Гедимановичъ[8][50] (Ніканаўскі летапіс); Józef Olgird, towarzysz husarski (21 жніўня 1780 году)[51].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Альгерд (каля 1296—1377) — вялікі князь літоўскі, меў 12 сыноў і 5 дачок (у крыніцах упамінаюцца зь імём па бацьку «Альгердавіч» Андрэй, Карыбут Дзьмітры, Лугвен Сямён, Сьвідрыгайла, Уладзімер)
- Альгерд Абуховіч (1840—1898) — беларускі паэт, перакладнік
- Альгерд Бульба (сапраўд. Вітаўт Чыж; 1884—1939) — беларускі грамадзкі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст
- Альгерд Малішэўскі (1922—1989) — беларускі мастак, выкладнік
- Альгерд Невяроўскі (нар. 1969) — беларускі журналіст
- Альгерд Бахарэвіч (нар. 1975) — беларускі пісьменьнік і перакладнік
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—26.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 5, 2001. С. 42—53.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 645.
- ^ а б в г д Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 125.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47, 136.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 168.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 22.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 167.
- ^ Смоленские грамоты XIII—XIV вв. — М., 1963. С. 69—71.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 24.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 25—26.
- ^ Лаврецкий Г. А. Граффити храма в Сынковичах. Проблема датировки // Архитектура: сборник научных трудов. Вып. 11, 2018. С. 13.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 162.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 160.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 37.
- ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 73.
- ^ Перемирие между Великим княжеством Литовским и Великим княжеством Московским (1372), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 46.
- ^ Послание папы Григория XI в.к.л. Ольгерду с призывом принять католичество (1373), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание короля Польши и Венгрии Людовика о положении в Подольской земле (1377), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 74, 77, 79.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 67.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Пожалование села Понары Виленскому кафедральному костелу (1390), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 31.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263—264.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 93, 103.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 76, 103, 113, 115
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508, 519, 520, 522, 527, 533, 578, 587.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 522, 549, 567, 577, 583, 592, 604.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 997.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 53, 56, 187.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 223.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 489.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 272—273.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 4.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 5, 6.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 45, 46.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 44.
- ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 38.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 472.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 221.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 323.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.
|