Перайсьці да зьместу

Вігерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wigerd
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wigo + Gerd
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вігірд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Віґерд»

Вігерд (Вігірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Вігард або Вігерд (Wicgard, Wiggerd[1][2], Wigerd[3][4][5], Vígærðr[6][7], Vigerd[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[10].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Wiegert[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловековъ… а Довъкгуча Викгирдовича… а Довъкга Викиртовича (3 студзеня 1519 году)[12]; енералъ его королевской милости дворный и возный повету Ошменского Якубъ Викгирдъ… Я Якубъ Викгирдъ… Якубъ Викгирдъ енералъ возный рукою власною (5 сьнежня 1613 году)[13]; Jan Wigierd (1890 год)[14].

Вігерды (Wigerd) гербу Адравонж — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15].

  1. ^ Meineke B. Ortsnamen des Kreises Herford. — Bielefeld, 2011. S. 301.
  2. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 1567.
  3. ^ Oorkondenboek van Holland en Zeeland: Uitgegeven van wege de Koninklijke akademie van wetenschappen. — Amsterdam, 1866. S. 68.
  4. ^ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 576.
  5. ^ Talan Gwynek (Brian Scott), 10th Century Frisian Masculine Names, The Academy of Saint Gabriel, 2001.
  6. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 255.
  7. ^ Vígærðr, Nordic Names
  8. ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 34.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  11. ^ WIEGERT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 90—91.
  13. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 135.
  14. ^ Wizerunek Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Kraków, 1890. S. 163.
  15. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 320.