Скалёвія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Землі скальваў на сучаснай мапе

Скалёвія (па-нямецку: Scalowia; па-летувіску: Skalva) — пруская зямля кан. XIII ст. — пач. XIV ст., населеная племенем скалваў ці скаловаў (Scalowite).

Знаходзілася на ўсходзе Прусіі, ляжала па абодвух берагах ніжняй плыні ракі Нёман, ад яго вусьця да вусьця ракі Мітувы — у басэйне ракі Прэголі і па беразе Куршскага заліва, у ніжняй плыні ракі Юры. Цэнтрам Скалёвіі, верагодна, быў Рагніт (цяпер горад Неман[1])

Назва зьяўляецца, верагодна, азначэньнем лесу, часам яе таксама выводзяць ад згубленай назвы ракі Скальве-Скальва або да лет. skalauti — блукаць[2]. Адзначаная таксама форма Scalwo[3]. Прымаючы ва ўвагу археалягічныя матэрыялы, скальвы былі найболей блізкія і, відавочна, роднасныя куршам. І тыя, і іншыя пасьля ўвайшлі ў склад летувіскай і латыскай народнасьцяў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Łowmiański H. Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego. Wilno, 1931—1932. T. I—II., II. S. 22; Harmjanz H. Volkskunde und Siedlungsgeschichte Altpreussens. Berlin, 1942. S. 121; Powierski J. Skalowia // SSS. Wroclaw, 1975, T. 5, cz. 1. S.192—193., S.193
  2. ^ Wilinski K. Walki polsko-pruskie w X—ХIII w. Lodz, 1984. S. 182
  3. ^ Pierson W. Altpreussische Namen-Kodex // Zeitschrift fur preussische Geschichte und Landeskunde. Jg. X. Berlin, 1873. S.714.
  4. ^ Финно-угры и балты в эпоху Средневековья / Отв. ред. В. В. Седов. М., 1987. С.409; 419