Таўцігерд
Таўцігерд лац. Taŭcigierd / Taŭcihierd | |
Teutgerdis | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teuto + Gerd |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тэўтыгерд, Таўтгірд, Таўгірт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таўцігерд» |
Таўцігерд (Тэўтыгерд, Таўтгірд, Таўгірт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночая форма імя — Тэўтгерда, Тэўтгарда[1].
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэўтгерда або Тэўтгарда (Teutgerdis, Teutgardis) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўцівіл, Таўтвін; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutwin) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Мундыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Mundgerd) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Таўцігерд азначае «ахова роду»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Tavtigerd[8], Nicolaus Tawtigerd[9], Nicolaum Tawtygerd[10] (2 кастрычніка 1413 году); Teutigerd Mischegoliensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[11][12]; nobilis Albertus Ywaschkowitz laicus et Elisabeth Andree Thowtgirdowitz mulier, coniuges (21 чэрвеня 1481 году)[13]; Tadeusz Tawgirt x; Antoni Tawgirt x (9 лютага 1791 году)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Таўцігерд († па 1434) — староста майшагольскі
Таўцігерды-Дрневічы — літоўскі шляхецкі род[15].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Древнегерманские имена
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1429.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 202.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 242.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 465.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты