Эйгерд
Эйгерд (Эйгард, Э́йгірд, Эгерд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Эйгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]). Гэты ж фармант празь імя Таўтгерд зьвязвае Эйгерда зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імя Гудзігерд — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Тым часам фарманты -эй- і -герд- празь імёны Эймонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязваюць Эйгерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[4].
Эйгерд, Эйгард або Айгард (Eygerðr, Eigardus[5], Eygardus[6], Aigardus[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -эй (германскія імёны Egind, Eumund, Einard) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч', а фармант -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9]. Такім парадкам, імя Эйгерд азначае «лязо аховы» і адпавядае германскаму імю Eichert (Eichhardt)[10]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Эйгерд мае дыфтонг -эй-, які ёсьць уласьцівым для германскіх моваў і неўласьцівым для ўсходнебалтыйскіх[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eigardus de Numburg (1385 год)[5]; domnus Eygardus, professus Templi Mariae (1500—1535 гады)[6]; Янъ Екгирдовичъ (1528 год)[12]; Миколаи Еикгирдовичъ (1565 год)[13]; земяном повету ковенского… з роду Еикгирдовичов з Ворлова Юр’ю Петровичу, Павлу Якубовичу, Петру Павловичу, Юр’ю Яновичу, Матею а Павлу Яновичомъ, Андрею Юшкевичу, Янушу, Якубу Юшкевичу, Баню Миковичу, Мартину Павловичу, Шимку Петрашковичу (15 верасьня 1568 году)[14]; Maciey Eygordowycz (1570 год)[15]; famatus Lucas Eggierth (1581 год)[16]; pana Mikolaia Hrehoriewicza Eygirda (24 верасьня 1585 году)[17]; Dorotą Eggertowną (XVI ст.)[18]; Mikolay Eygierd (1617 год)[19][20]; Jan Mikołajewicz Eigird (1621 год)[21]; Jan Eygert (8 лістапада 1632 году)[22]; Cristoph. ab Eÿgerd (1655 год)[23]; Michał Eigierd (20 кастрычніка 1655 году)[24]; Jej Mci Pani Giertruda Łodziańska Eygirdowa na miejscu P. Stanisława Eygierda (1690 год)[25]; Elisabet Eggiertowna (XVII ст.)[26]; y Jakuba Egierta… Jakubem Egiertem (28 траўня 1729 году)[27]; Michał Eygierd (1764 год)[28]; Kazimierz Eygiert (7 лістапада 1765 году)[29]; Parafia Rakowska… JP. Eygierd (1775 год)[30]; Kasper Eygiert x, Maciej Eygiert x (21 жніўня 1780 году)[31]; Piotr Eygiert… Kazimierz Eygiert… Kazimierz Eygiert (5 лютага 1781 году)[32]; Mateusz Eygiert x, Kazimierz Eygiert x, Jerzy Eygiert x, Maciej Eygiert x[33], Michał Eygiert[34] (9 лютага 1791 году).
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ян Эгердавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Крыштоф Эйгерд — артылерыйскі капітан, які склаў плян Рэчыцкага замка
- Ян Эйгерд — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага[35]
- Міхал Эйгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік рэчыцкі ў 1689—1701 гадох[36]
- Антоні Эгерд — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[37]
Эгерды (Egerdt, Eggert, Egerd) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[38].
Эйгерды (Ejgierd, Ejgird[38]) гербу «Абданк» зьменены — літоўскі шляхецкі род.
Эйгерты, Эгерды, Эгерты, Адынцы-Эйгірды, Чычыны-Эйгірды, Шокалі-Эйгірды[39], Эйгірды-Залескія[40], Эйгірды-Пятровічы[41] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ а б Quellen und Forschungen aus dem Gebiete der Geschichte. Vol. 25. — Paderborn: Historiches Institut in Rom. Görresgesellschaft, 1940. P. 67.
- ^ а б The chartae of the Carthusian General Chapter. 35. (1689—1772). — Institut für Anglistik und Amerikanistik, Universität Salzburg, 2002. P. 273.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 27.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 24, 37.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 198.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 179.
- ^ Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 136.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 249.
- ^ Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 137.
- ^ Ragauskaitė A. Seniausios Lietuvoje 1599—1621 metų Joniškio krikšto metrikų knygos joniškiečių moterų asmenvardžiai lietuvių istorinės antroponimijos kontekste // Acta linguistica Lithuanica. T. 73, 2015. P. 62.
- ^ Ragauskaitė A. Joniškiečių vyrų asmenvardžių darybos tendencijos seniausioje Lietuvoje 1599—1621 m. Joniškio krikšto metrikų knygoje // Acta linguistica Lithuanica. T. 80, 2019. P. 186.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 113.
- ^ Acta interregni post mortem serenissimi & gloriosissimi olim Sigismundi Tertii, regis Poloniae. — Cracoviae, 1633. S. 34.
- ^ Cartografia digitalizada de Eygerd, Cristoph von, Biblioteca Nacional de Portugal
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 319.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 115.
- ^ Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 130.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 450.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 62.
- ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
- ^ Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775. — Менск, 2014. С. 97.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 341.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 343.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 461, 466.
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 50.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 349.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
- ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 478.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на З, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
|