Перайсьці да зьместу

Вісігерд (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Visigerd
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wis + Gerd
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вісагерд, Візгерд, Візгард, Візгерт, Вішгерд, Вісігірд, Візгірд, Вышгірт, Вісакірд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вісіґерд»

Вісіге́рд (Вісагерд, Вісігірд, Вісакірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́згерд (Ві́згард, Ві́шгерд, Ві́згерт, Ві́згірд, Вы́шгірт). Жаночае імя — Вісігарда.

Вісігарда, Вісігард, Вісгарда, Вісігерд, Вісгард або Вісгерд (Wisigardis, Wisigarda[1], Wisegarda[2], Wisigard, Wisgarde[3], Visigerd[4], Wisgard[5], Wisgeard[6]) — імя германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9]. Такім парадкам, імя Вісігерд азначае «ахова мудрасьці»[8].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Візгірт (Wizgirt), Візгірд (Wizgird), Візгерд (Wizgierd), Візгярдовіч (Wizgierdowicz)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wissegirdendorffe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Dowoyn Wysigirdonis (18 студзеня 1401 году)[12]; cum Wyssegerd[13], Wissegerd[14], Wyssegerd[15] (2 кастрычніка 1413 году); Dawgintowiczu Wisgierdu czlowiek (1422 год[16] паводле выпісу 1618 году)[17]; Визкгирду чоловекъ, на имя Ясвиловичъ[18], Визкирду Нашковичу три чоловеки[19] (1440—1492 гады); Wyszgyrd (15 красавіка 1475 году)[20]; Стецушъ Визкгирдовичъ[21], Мартин Високирдовичъ[22], Богдан Визкгирдовичъ[23], Миколаи Визкгирдовичъ[24] (1528 год); листъ вызнаный Пашковъ Визкгирдовича (люты 1529 году)[25]; панъ Станиславъ Визгердовичъ (12 лістапада 1537 году)[26]; Jan Wizgierth chorazicz (1570 год)[27]; jmienia Wisgierdowskiego… Wiszgierdziskye (10 чэрвеня1 1591 году)[28]; do P. Wizgierta… do P. Wizgierda (чэрвень 1611 году)[29]; Piotr Wysgyerd, marszałek kowieński (11 кастрычніка 1614 году)[30]; Mikolay Wyzgierd, Podkomorzy i Poseł Upitsky (5 чэрвеня 1615 году)[31]; pan Mikołay Wiszgerd (1619 год)[32]; pana Jana Wizgierda (1641 год)[33]; Raphał Wizgierd… Andrzey Wissogird… Hieronim Wyzgerd[34], Raphał Wizgierd… Andrzey Wissogierd… Hieronim Wizgierd[35] (20 кастрычніка 1655 году); Adam Wissogierd obywatel Powiatu Upitskiego (23 кастрычніка 1655 году)[36]; Jan Witsgird, skarbnik y pisarz grodzki kowienski (17 жніўня 1662 году)[37]; Michał Wysogiert (18 студзеня 1663 году)[38]; jmć pana Janusza Wizgierda[39], Janusz Wizgierd — podstarości powiatu Upitskiego[40] (26 чэрвеня 1668 году); dom Grigiera Stanisława Wysygierda, winnika (25 сакавіка 1671 году)[41]; Ianusz Wizgierd Podstarości (1674 год)[42]; Stanislaus, filius Wizgirdowicz (1675—1677 гады)[43]; Ianusza Wizgierda Pisarza Ziemskiego Upitskiego (1678 і 1683 гады)[44]; dom Stanisława Wysogierda (1690 год)[45]; Samuel Wysogierd, czesznik inflanski (4 сакавіка 1695 году)[46]; Hedvigis Wyszgierdowna de Dowkszczyszki (1698 год)[47]; Władysław Wizgierd — Brański, Jędrzej Wizgierd — Brański (4 ліпеня 1703 году)[48]; pan Piotr Wysgierd-Zabłocki (25 жніўня 1708 году)[49]; pan Piotr Wyzgierd-Zabłocki (7 верасьня 1708 году)[50]; pan Wysogierd (10 лютага 1711 году)[51]; pan Franciszek Wizgierd (3 лютага 1712 году)[52]; Wizgierdowi — pisarzowi grodzkiemu (18 ліпеня 1733 году)[53]; ze mną Adamem Wisogierdem… Adam Wisogierd — czesnik y pisarz grodzki Smoleński… Adam Wisogierd — czesnik Smoleński, pisarz grodzki Wileński[54], Adam Wisogierd, pisarz grodzki Smoleński… Adam Wisogierd — czesznik y pisarz grodzki Smoleński[55] (10 кастрычніка 1750 году); Adam Wisogierd — podstoli y pisarz grodzki Smoleński (26 жніўня і 18 верасьня 1755 году)[56]; Adam Wisogierd — pisarz grodzki Smoleński (18 верасьня 1755 году)[57]; Adamus Wysogierd Sub-Dapifer Smolenscensis[58], Adam Wisogierd Pułkownik y Konsyliarz Woiewodztwa Smoleńskiego[59] (1764 год); pana Adama Wisogierda — podkomorzego woiewodztwa Smoleńskiego (27 чэрвеня 1765 году)[60]; Stanisław Floryan Wizgierd Porucznik (4 кастрычніка 1765 году)[61]; jm pan Wizgiert (2 студзеня 1774 году)[62]; od Wizgierdziszek wsi montygaliskiej w parafii sumiliskiej… Parafia sumiliska… Wisgierdy (1784 год)[63]; Franciszek Wysogierd podwojewoda smoleński (17 лістапада 1790 году)[64]; przez iaśniewielmożnego iegomości pana Adama Wysogierd — podkomorzego Smoleńskiego (27 студзеня 1791 году)[65]; Joannes Wizgird (4 сакавіка 1791 году)[66].

  • Вісігарда (па 512 — па 540) — каралева франкаў
  • Вісігерд — літоўскі баярын, меў сына Давойну
  • Візкірд Нашкавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Сьцецуш Візгірдавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марцін Вісакірдавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Багдан Візгірдавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Мікалай Візгірдавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Пашка Візгірдавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
  • Ян Мікалаевіч Візгерд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[67]
  • Януш Візгерд (Janusz Wizgierd) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста і пасол Упіцкага павету, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Троцкага ваяводзтва[68]
  • Андрэй Станіслаў Андраванж Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1694—1704 гадох[69]
  • Геранім Візгерд (Hieronim Wizgierd) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар гродзкі і пасол Віленскага ваяводзтва, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Віленскага ваяводзтва[68]
  • Геранім Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік пінскі ў 1712 годзе[70]
  • Адам Візгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі ў 1730 годзе[71]
  • Адам Высогерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік смаленскі ў 1750—1764 гадох, пісар гродзкі смаленскі ў 1750—1764 гадох, падстолі смаленскі ў 1754—1765 гадох, падкаморы смаленскі ў 1765—1783 гадох[72]
  • Антоні Візгерд ( 1772) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі[73]
  • Юры Візгерд — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[74]

Прыдомкам Візгерд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Багушэвічаў гербу Газдава[75].

Візгерды гербаў Адравонж і Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[76].

Візгірды (Wizgird) — літоўскі шляхецкі род з Трокаў[77].

Высагерды (Высагерты) — літоўскі шляхецкі род[78].

Вышгірты (Wyszgirt) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[79].

Візґерды (Візґірды, Візґарды) — літоўскі шляхецкі род[80].

Вісэгерд (Wissegierd) і Візгірд (Wizgird) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[81].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Высагердзішкі (Высогердишки) або Лакяны-Келпшышкі ў Вількамірскім павеце[82].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Візгірды.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 222.
  2. Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 323.
  3. Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 1284.
  4. Sander F. Hvem var Sigurd Fafnersbane? Ett bidrag till frågans besvarande hemtadt från runskriften å Rökstenen i Östergötland. — Stockholm, 1883. S. 159.
  5. Weitershaus F. W. Das neue Vornamenbuch 8000 Vornamen: Herkunft u. Bedeutung. — München, 1988. S. 187.
  6. Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 502.
  7. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1623.
  8. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  9. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
  11. Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 700.
  12. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  13. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 69.
  14. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  15. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  16. Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 506.
  17. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 391.
  18. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
  19. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
  20. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 339.
  21. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 59.
  22. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  23. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  24. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  25. Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73.
  26. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 92.
  27. Jaworski R. Litewscy posłowie ziemscy na sejmie walnym warszawskim 1570 r. // Piotrkowskie Zeszyty Historyczne. T. 21 (2020), z. 1. S. 19.
  28. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 301.
  29. Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 6.
  30. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 199.
  31. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 215.
  32. Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 50.
  33. Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 51, 66.
  34. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 307, 324.
  35. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 324.
  36. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 340.
  37. Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 226.
  38. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 25. — Витебск, 1894. С. 455.
  39. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 604.
  40. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 605.
  41. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 405, 431, 463.
  42. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 151.
  43. Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 753.
  44. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 301, 338.
  45. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 64.
  46. Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 393.
  47. Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
  48. Архив Юго-Западной России. Ч. 3, т. 2. — Киев, 1870. С. 594.
  49. Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 295.
  50. Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 297.
  51. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 1. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1874. С. 471.
  52. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 19. — Витебск, 1889. С. 416, 417.
  53. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 152.
  54. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 60, 65.
  55. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 365, 367.
  56. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 69, 98.
  57. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 72.
  58. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 103.
  59. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 140.
  60. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 71.
  61. Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 111.
  62. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 22. — Витебск, 1891. С. 41.
  63. Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 630, 778.
  64. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 186.
  65. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 115.
  66. Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  67. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 167.
  68. 1 2 Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 254.
  69. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 149.
  70. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 299.
  71. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 245.
  72. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 120, 142, 155.
  73. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 246.
  74. Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
  75. Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897.S. 133.
  76. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 852.
  77. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 447.
  78. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  79. Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 240.
  80. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  81. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  82. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 177.