Перайсьці да зьместу

Гірдзівід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gyrdvid
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gerd + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гірдвід, Кірдвід
Зьвязаныя імёны Відзегірд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґірдзівід»

Гірдзіві́д (Гірдві́д, Кірдві́д) — мужчынскае імя.

Гірдвід або Гертвід (Gyrdvid[1], Gertwidus[2]) і Відгерд (Widgerd) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Гірдвід (Гердывід) азначае «моцнасьць аховы»[5] (тое ж, што і Відзегірд).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгирдивид[6] (26 красавіка 1388 году)[7][8]; Pacz Gyrdywidowicz (15 траўня 1432 году)[9]; Витовъту Кирдвидовичу три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[10]; Олехну Кирдвидовичу шесть чоловека Бикуны (1440—1492 гады)[11].

  • Гірдзівід — літоўскі баярын, які разам з сынам Сямёнам упамінаецца 26 красавіка 1388 году сярод князёў і баяраў князя ноўгарад-северскага Карыбута Альгердавіча
  • Пач Гірдзівідавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў Хрыстмэмэльскую ўмову (1432 год)
  • Вітаўт Кірдвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Алехна Кірдвідавіч — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера шэсьць чалавек
  1. ^ The Surnames of Scotland: Their Origin, Meaning, and History. — New York, 1946. P. 309.
  2. ^ Heinricus de Diessenhofen und andere Geschichtsquellen Deutschlands im späteren Mittelalter. Bd. 4. — Stuttgart, 1868. S. 322.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1567.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Поручительство князей и бояр за Дмитрия Корибута (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 17.
  8. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 82.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.