Перайсьці да зьместу

Хроніка Прускай зямлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вокладка Chronicon terrae Prussiae

Хроніка Прускай зямлі (лац. Chronicon terrae Prussiae) — першы летапісны звод з гісторыі Прусіі, створаны сьвятаром з Тэўтонскага ордэну Пятром Дзюзбургам[1][a] у 1320-я гады ў Кёнігсбэргу (асноўная частка была скончаная ў 1326 годзе, а пазьней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісаньне падзеяў да 1330 году).

Знайшоў хроніку Ян Геранім Хадкевіч у Румборскім касьцёле ў Інфлянтах і перадаў яе Мацею Стрыйкоўскаму, які ўвёў звод у шырокі навуковы ўжытак, надрукаваўшы ў сваёй Хроніцы Польскай вялікія ўрыўкі з працы нямецкага аўтара.

Звод складаўся з 4 кніжак. Трэцяя кніга прысьвячалася апісаньню войнаў Тэўтонскага ордэну з прусамі, жамойтамі і ліцьвінамі ў час ад 1231 да 1326 году. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы зь мяжы ХІІІ і ХIV стагодзьдзяў. У гэты час аўтар мог быць ужо беспасярэднім сьведкам некаторых падзеяў Bellum Lethowinorum. Дзюзбург, падобна, шырока карыстаўся вуснымі аповедамі сьведкаў, а таксама пісьмовымі лічбамі, якія памежныя комтуры высылалі да вялікага маршала ў Кёнігзбэрг. Адным з прыкладаў такіх лічбаў лічацца «Wegeberichte» з 80-х гадоў ХIV ст. — дэталёвыя данясеньні крыжацкіх інфарматараў пра дарогі і паселішчы ў Літве[2].

Гістарычныя зьвесткі маюць амаль выняткова ваенна-геаграфічны характар.

  1. ^ Пятром Дусбургам (паводле Семянчук)
  1. ^ Petri de Dusburg. Chronicon terrae Prussiae // SRP. Leipcig, 1861. Bd. 1. S. 3-219 (далей — Dusburg); Biskup M., Labuda G. Dzieje Zakonu krzyżackiego w Prusach. Gospodarka-Społeczeństwo-Państwo-Ideologia. Gdańsk, 1986. S. 524—526.
  2. ^ SRP. Leipcig, 1863. Bd. 2. S. 662—771.