Легарт
Выгляд
| Леґарт лац. Legart / Lehart | |
| Legart | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Lecke + Gardo |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Леґарт» | |
Легарт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Легард або Легарт (Legard, Legart) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -лайк- (-лек-) паходзіць ад гоцкага laiks 'танец' або стараісьляндзкага leikr 'гульня'[2], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dominus Andreas Legartowicz Ciuis Vilnensis (1655 год)[4]; Marcina Legartowicza Miesczan Wilenskich (1 лютага 1659 году)[5][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Андрэй Легартовіч — віленскі мешчанін, які ў 1655 годзе зрабіў ахвяраваньне на касьцёл пры кляштары бэрнардынаў[9]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Таксама:
- Легандзь, Ляконт, Лекант: Петръ Лекгандь (1528 год)[6], Цімафей Ляконт (1889—?) — беларус з ваколіцаў Менску, які пацярпеў ад уладаў СССР[7], Мікалай Лекант (1890—?) — беларус з ваколіцаў Наваградку, які пацярпеў ад уладаў СССР[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 996.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 155.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Monumenta Sarmatarum, Viam universae carnis Ingressorum. — Cracoviae, 1655. P. 236.
- ↑ XVII a. vidurio Maskvos okupacijos Lietuvoje šaltiniai. T. 1: 1657—1662 m. Vilniaus miesto tarybos knyga. — Vilnius, 2011. P. 377.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 133.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Алтайского края
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Paknys M. Mecenatystės reiškinys XVII a. LDK. — Vilniaus, 2003. P. 173.