Сьцяг Вялікабрытаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
FIAV 111000.svg Сьцяг Вялікабрытаніі. Суадносіны бакоў 1:2.

Сьцяг Вялікабрытаніі (па-ангельску: Union Jack — Юніён Джэк) уяўляе сабою спалучэньне тэрытарыяльных сьцягоў манархіі: ангельскага (сьвятога Патрыка) і шатляндзкага (сьвятога Андрэя Першазванага). На сьцягу Ўэйлзу выяўлены дракон.

Вялікабрытанія ўжывае ў якасьці нацыянальнага сьцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Правільныя прапорцыі — 1:2. Вэрсія, якая выкарыстоўваецца брытанскім войскам, мае прапорцыі 3:5. Назва «Юніён Джэк» адбываецца ад ангельскай назвы гюйсу — сьцяга, падыманага на ваенных караблях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 году, калі кароль Шатляндыі Якаў VI успадкаваў пасад Ангельшчыны і стаў ангельскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым зьвяз паміж Ангельшчынай і Шатляндыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 году быў зацьверджаны новы сьцяг зьвязу дзяржаваў: на шатляндзкі сьцяг сьвятога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены ангельскі сьцяг сьвятога Георга (чырвоны крыж на белым фоне. Першапачаткова сьцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзьвюх краін. 5 траўня 1634 году яго было загадана выкарыстаць толькі ваенным суднам у якасьці гюйсу, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сьцягі сьвятога Георга (ангельскія) або сьвятога Андрэя (шатляндзкія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сьцягі сваіх краін. У Шатляндыі меў некаторае распаўсюджваньне нацыянальны варыянт сьцяга, у якім белы крыж сьвятога Андрэя разьмяшчаўся вышэй чырвонага ангельскага крыжа[1].

Пасьля прыняцьця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, які аб’яднаў абодва каралеўствы ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб’яднаны сьцяг стаў сьцягам новай дзяржавы.

У 1801 годзе з прыняцьцем Акту аб аб’яднаньні Вялікабрытаніі і Ірляндыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Да сьцяга, які існаваў раней, быў дададзены знак Ірляндыі — крыж сьвятога Патрыка. Пры гэтым белы шатляндзкі і чырвоны ірляндскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сьцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатляндзкага сьцяга сьвятлей за сіні колер, які выкарыстоўваецца ў «Юніён Джэку».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьцяг Вялікабрытаніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў