Перайсьці да зьместу

Арлеан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арлеан
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Цэнтар-Валь дэ Люар
Дэпартамэнт Люарэ
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Orléans[d] Аліўе Карэ[d]
Геаграфія
Плошча
  • 27,48 км²[1]
Вышыня НУМ 118 м[2], 90 м[3], 124 м[3] і 105 м[4]
Каардынаты 47°54′11″ пн. ш. 1°54′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 45000[6] і 45100[6]
Сайт orleans.fr (фр.)
Арлеан на мапе Францыі
Арлеан
Арлеан
Арлеан

Арлеа́н (па-француску: Orléans) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люарэ і рэгіёну Цэнтар-Валь дэ Люар. Галоўны горад гістарычнай вобласьці Арлеанэ. Разьмешчаны на рацэ Люара, за 130 кілямэтраў ад Парыжу. Насельніцтва складае 114 782 чалавекі, паводле зьвестак на 2016 год.

Арлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (лац. Cenabum). У 52 годзе да н. э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імпэратарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагодзьдзя стаў называцца Аўрэліянумам (лац. Aurelianum). Назва зь цягам часу зьмянілася на сучасную ў адпаведнасьці з францускім вымаўленьнем.

У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваньнем караля вэстготаў Тэадорыха I і рымскага вайскавода Аэцыюса. Да арміі хаўрусьнікаў далучылася таксама частка аланаў, якія прыйшлі разам з вандаламі й пасяліліся ў навакольлях гораду з 408 году.

У X—XI стагодзьдзях Арлеан быў другім па значнасьці горадам каралеўскіх земляў пасьля Парыжу. У X стагодзьдзі стаў важнай крэпасьцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны унівэрсытэт. Аблога Арлеана ў 1428—1429 гадах ёсьць адной з найважнейшых падзеяў Стогадовай вайны. Пасьля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 траўня войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасьля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.

Яшчэ ў раньнім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагодзьдзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капэта адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XI—XIII стагодзьдзях навучальныя ўстановы гораду былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі й Ангельшчыны, адкуль людзі прыяжджалі атрымаць адукацыю.

Арлеан ёсьць буйным прамысловым цэнтрам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]