Грунвальдзкая бітва. 600 год (манэта)
«Памятная манэта Грунвальдзкая бітва. 600 год» — беларуская юбілейная манэта Нацыянальнага Банку Беларусі, уведзеная ў абарачэньне 7 красавіка 2010 году[1]. Манэта выбітая з золата — наміналам 50 і 20 рублёў, срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевага сплаву — 1 рубель.
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Залатыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]50 рублёў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба золата: 900
- вага манэты: 8.64 г
- вага чыстага золата: 7.78 г
- дыямэтар: 22 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 500 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 1 199 400 руб. без футляру
20 рублёў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба золата: 900
- вага манэты: 5.76 г
- вага чыстага золата: 5.18 г
- дыямэтар: 19.8 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 500 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 814 900 руб. у футляры
Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.62 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 2500 ас.
- кошт продажу ў НББ — 99 000 руб. (без футляру), 109 470 руб. (у футляры)
Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 15.5 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «пруф-лайк»
- наклад: 3000 ас.
- кошт продажу ў НББ — 15 000 руб. (бяз футляру)
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манэта мае выгляд квадрату; рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: залатой манэты наміналам 50 рублёў, срэбнай і медна-нікелевай манэтаў разьмешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — стылізаваны відарыс мяча, які па абрысе нагадвае чалавека: на залатой манэце — на фоне патрэсканай зямлі, на срэбнай і медна-нікелевай манэтах — на фоне кальчугі; па крузе надпісы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 50 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), проба сплаву (на залатой і срэбнай) і год выпуску манэтаў у абарачэньне.
На залатой манэце наміналам 20 рублёў разьмешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў абрамленьні вянка з дубовых лістоў — выявы двух гатычных мячоў; надпісы: у верхняй частцы па крузе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 20 РУБЛЁЎ, год выпуску манэты ў абарачэньне і проба сплаву.
- Рэвэрс: разьмешчана стылізаваная пячатка ў выглядзе адбітка вялікага пальца, у структуры якога бачны надпісы: ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА і дата бітвы — 15.07.1410.
На залатой манэце наміналам 20 рублёў разьмешчаны: у цэнтральнай частцы — выява чашы, увянчанай дубовымі лістамі, як умяшчальнік пакуты ад перажытай вайны, і дзесяць крыжападобных пірамідальных выступаў як памяць пра загінуўшых у Вялікай вайне; па крузе надпісы: у верхняй частцы — ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА, у ніжняй — 600 ГОД.
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аксана Навасёлава (акрамя дызайну залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
- В. Лукашык (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
- А. Яцук (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
- Сьвятлана Заськевіч (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.
Прапанова ТБМ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэю выбіць манэту Нацыянальнаму банку РБ праванавала 15 лютага 2010 году ТБМ, зьвярнуўшыся з адпаведным лістом. У адказе 26 сакавіка начальнік галоўнага кіраваньня эмісійна-касавых апэрацыяў Нацбанку Ўладзімер Сокал паведаміў, што прапанова ТБМ падтрымана на паседжаньні стала дзеючай рабочай групы па выпуску памятных манэтаў[2].