Перайсьці да зьместу

The Times

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Таймз»)
The Times
Выява лягатыпу
Тып штодзённая
Фармат кампактны[d]
Уладальнік News Corporation
Выдавец Times Newspapers Limited
Краіна
Рэдактар Tony Gallagher[d][3]
Заснаваная 1785
Палітыка памяркоўна-кансэрватыўная
Мова ангельская
Штаб-кватэра Лёндан
Пэрыядычнасьць 1 содні
Наклад 502,436 (на сакавік 2010[4])
ISSN 0140-0460
Афіцыйны сайт www.thetimes.co.uk
The Times у Вікісховішчы

Таймз (па-ангельску: «The Times») — штодзённая газэта ў Вялікабрытаніі, адно з самых вядомых сусьветных друкаваных выданьняў. Выходзіць з 1785 году. На дадзены момант «Таймз» выдаецца ў «Times Newspapers Limited» і цалкам належыць карпарацыі «News Corporation», якой кіруе Рупэрт Мэрдак. Нядзельным варыянтам газэты зьяўляецца «The Sunday Times». Традыцыйна лічыцца, што газэта прытрымліваецца памяркоўна-правых поглядаў і падтрымліваецца Кансэрватыўнай партыяй, аднак падчас перадапошніх парлямэнцкіх выбараў газэта адкрыта падтрымлівала партыю лейбарыстаў, чым садзейнічала ейнай перамозе.

Шмат якія газэты запазычылі назву ў «The Times», як то амэрыканская «The New York Times», індыйская «The Times of India» і іншыя.

«Таймз» была заснавана Джонам Ўолтэрам у 1785 годзе й мела першапачатковы назоў «The Daily Universal Register» («Штодзённы сьпіс навінаў»), рэдактарам быў сам Джон. 1 студзеня 1788 году, пасьля выпуску 940 нумару, назоў быў зьменены на сучасны «The Times». Ад 2007 да 2012 рэдактарам The Times быў Джэймз Гардынг[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]