Герб Шклова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Шклова

Герб Шклова — геральдычны сымбаль Шклова, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 10 красавіка 1762: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №93.

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі барокавай тарчы рука натуральнага колеру, якая трымае срэбны бязьмен.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.