Дактыляскапія
Дактыляскапія (па-грэцку: δάκτυλος + σκοπέω — «палец» + «разглядаю») — дасьледаваньне будовы ўзораў скуры рук з мэтай апазнаньня асобы. На далоневай паверхні канцавых (ногцевых) фалянгаў пальцаў ёсьць рэльефныя (папілярныя) лініі, якія строга асабістыя, адносна ўстойлівыя і здольныя аднаўляцца ў былым выглядзе пры паверхневым парушэньні скурнага покрыва. З улікам відаў і тыпаў скурнага ўзору, іх дадатковых асаблівасьцяў выводзіцца дактыляскапічная формула, што служыць асновай парадкаваньня дактыляскапічных картаў у картатэках. Найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы: па адбітках пальцаў рук ажыцьцяўляюцца крыміналістычнае апазнаньне асобы злачынца, устанаўленьне раней улічанага судзімага злачынца, апазнаньне неапазнаных трупаў і пошук зьніклых бязь вестак асобаў. Выкарыстоўваецца таксама ў антрапалёгіі, мэдыцыне і банкаўскай справе[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьменаў ад 4 студзеня 2010 году ў Закон аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі здача адбіткаў пальцаў стала з 21 красавіка абавязковай для ваеннаабавязаных мужчынаў ва ўзросьце 18—55 гадоў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дактыляскапія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 13. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
- ^ Ад сёньня дактыласкапіяваньне ўсіх ваеннаабавязаных абавязковае // Наша Ніва, 21 красавіка 2010 г. Праверана 7 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дактыляскапія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў