12 красавіка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1606 — прыняцьце новага сьцяга зьвязу Ангельшчыны і Шатляндыі — «Union Jack», дзяржаўнага сьцяга Вялікабрытаніі
1709 — Паўночная вайна: у бітве пад Ляхавічамі войска гетмана вялікага літоўскага Казімера Яна Сапегі перамагло войска гетмана польнага літоўскага Рыгора Агінскага, хаўрусьніка Пятра I
1861 — пачатак Грамадзянскае вайны ў ЗША
1926 — у Вільні распачаўся г.зв. «Працэс 94-х» — суд, учынены ўладамі міжваеннае Польскае Рэспублікі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху
1946 — Сырыя атрымала незалежнасьць ад Францыі
1981 — запуск шатла «Калюмбія», першага пілятаванага касьмічнага апарату шматразовага выкарыстаньня
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2022 год Усе дні |
12 красавіка́ — 102-і дзень году (103-і ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 263 дні.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1961 — першы палёт чалавека ў космас, які ажыцьцявіў Юры Гагарын
- 1995 — на загад выканаўчай улады ў беларускім парлямэнце былі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі, якія напярэдадні абвесьцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзыдэнта. Пачаўся антыканстытуцыйны пераварот.
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1541 — Іпаці Пацей, дзяржаўны й царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст
- 1839 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня
- 1888 — Генрых Нэйгаўз, украінскі піяніст нямецкага паходжаньня
- 1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік
- 1903 — Ян Тынбэрген, нідэрляндзкі эканаміст, які першым атрымаў Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы (разам з Рагнарам Фрышам у 1969 годзе)
- 1913 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык
- 1933 — Мансэрат Кабалье, гішпанская опэрная сьпявачка
- 1947 — Том Клэнсі, амэрыканскі пісьменьнік, аўтар папулярных раманаў-бэстсэлераў у жанры палітычнага трылера
- 1968 — Уладзімер Навасяд, беларускі палітык
- 1968 — Сяргей Токць, беларускі гісторык
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1555 — Хуана I Вар’ятка, каралева Кастыліі ды Ляона
- 1817 — Шарль Мэсье, францускі астраном, які вынайшоў 14 камэтаў
- 1852 — Васіль Жукоўскі, расейскі паэт і пісьменьнік
- 1945 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША
- 1969 — Сяргей Малафееў, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, доктар
- 1971 — Ігар Там, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1958 году
- 1980 — Авэркій Ганчарэнка, украінскі вайсковы дзяяч, кіраўнік украінскіх войск у Баю пад Крутамі
- 2010 — Кастусь Маскалік, беларускі сьвятар
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сусьветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі
- Нацыянальны дзень вызваленьня ў Лібэрыі
12 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў