Эрнан Картэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эрнан Картэс
Hernan Fernando Cortes.jpg
Дата нараджэньня 1485[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20]
Месца нараджэньня Мэдэльін, Бадахас[d], Эстрэмадура, Гішпанія
Дата сьмерці 2 сьнежня 1547
Месца сьмерці Кастыльеха-дэ-ля-Куэста, Сэвільля[d], Андалюсія, Гішпанія
Прычына сьмерці дызэнтэрыя
Месца пахаваньня Мэхіка
Грамадзянства Гішпанская імпэрыя
Гішпанская імпэрыя
Гішпанская імпэрыя[21]
Альма-матэр унівэрсытэт Саляманкі
Занятак падарожнік-дасьледнік, губэрнатар і канкістадор
Бацька Мартын Картэс дэ Манрой
Дзеці Леанора Картэс Мантэсума, Мартын Картэс і Мартын Картэс
Узнагароды
Ордэн Сант’яга
Сайт http://www.motecuhzoma.de/start-es.html
Подпіс Hernan Cortes Signature.svg

Фэрна́нда Картэ́с Манро́й Піса́ра Альтаміра́на (па-гішпанску: Fernando Cortés Monroy Pizarro Altamirano; 1485, Мэдэльін, Бадахас — 2 сьнежня 1547, Кастыльеха-дэ-ля-Куэста, Сэвільля), больш вядомы як Фэрнанда, Эрнанда, Фэрнан або Эрнан Картэс (па-гішпанску: Hernan Cortes) — гішпанскі канкістадор, які заваяваў Мэксыку і зьнішчыў цывілізацыю ацтэкаў.

Гішпанскі канкістадор, які распачаў заваёву ацтэцкай імпэрыі ад імя імпэратара Сьвятой Рымскай Імпэрыі Карла V, у пачатку XVI стагодзьдзя Картэс быў часткай пакаленьня гішпанскіх канкістадораў, якія распачалі калянізацыю Лацінскай Амэрыкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народжаны ў сям’і беднага шляхціча. Праз сваю маці Эрнан быў стрыечным братам Франсіска Пісара, які пазьней заваяваў імпэрыю інкаў сучаснага Пэру. Ня варта блытаць яго зь іншым Франсіска Пісарам, які выправіўся з Картэсам на заваёву дзяржавы ацтэкаў. Паводле словаў біёграфа і сябра Франсіска Лёпеса дэ Гомара, Картэс быў хваравітым у дзяцінстве. У 14 гадоў яго адправілі вывучаць лацінскую мову да дзядзькі ў Саляманку. Сучасныя гісторыкі няправільна тлумачаць гэтае рэпэтытарства як час, калі Эрнан навучаўся ў Саляманскім ўнівэрсытэце[22]. Праз два гады Картэс вярнуўся дадому ў Мэдэльін, дзе ягоныя бацькі спадзяваліся пабачыць яго падрыхтаваным для выгаднай юрыдычнае кар’еры.

Картэс вырашыў шукаць шчасьця ў Новым Сьвеце. Там ён адправіўся на выспу Гішпаньёлу (гішп. Hispaniola), а пазьней на Кубу, дзе і атрымаў энкам’енду, на кіраваньне маленькім мястэчкам. Але доўга Картэс мэрам ня быў і ў 1519 годзе, ён стаў капітанам трэцяй экспэдыцыі на мацярык. У гэтую экспэдыцыю Картэс уклаў амаль усё, што ў яго было. Картэс меў варожыя адносіны з губэрнатарам Кубы Дыега Вэляскесам дэ Куэльярам, які забараніў Картэсу адпраўляцца ў экспэдыцыю. Аднак, Картэс праігнараваў загад, бо ўсё было гатова, і ён адплыў на мацярык.

Картэс да экспэдыцыі ажаніўся зь індыянкай Донай Марыяй (гішп. Dona Marina), якая стала адначасова ягоным перакладнікам. Пазьней Дона Марыя нарадзіла ад Картэса сына. Прыбыўшы на мацярык, Картэс скарыстаўся тым, што шматлікія плямёны варагавалі паміж сабой. У Вэракрусе Картэс сустрэўся зь некаторымі даньнiкамі ацтэкаў і папрасіў іх арганізаваць сустрэчу з Мантэсумай II, уладаром Ацтэцкае імпэрыі[23]. Мантэсума неаднаразова адхіляў сустрэчу, але Картэс быў поўны рашучасьці. Пакінуўшы ў Вэракрусе сотню чалавек, Картэс у сярэдзіне жніўня 1519 году рушыў да Тэначтытлану разам з 600 жаўнерамі, 15 вершнікамі, 15 гарматамі і сотнямі індзейцаў-воінаў, якія далучыліся да ягонай выправы[24].

Па дарозе па Тэначтытлану Картэс складаў хаўрусы з карэннымі народамі, як то з татанакамі з Сэмпаалі і наўас з Тляскалі. Спачатку шматлікія народнасьці, як то атамі, а потым і тляскалянцы змагаліся супраць гішпанцаў. Гэта прывяло да таго, што з 2 па 5 верасьня адбылася сэрыя з трох бітваў, як адзначаў адзін з паплечнікаў Картэса, у адзін момант індзейцы абкружылі іх з усіх бакоў. Пасьля таго, як Картэс працягваў вызваляць вязьняў зь мірным пасланьнем і, усьведамляючы, што гішпанцы былі ворагамі Мантэсумы, Хікатэнкатля II, лідэра тляскалянцаў, пераканалі, што лепей аб’яднацца з прышэльцамі, чым забіць іх[25]. У кастрычніку Картэс і ягоныя людзі ў суправаджэньні тысячы тляскалянцаў[25] дайшлі да Чалулы, другога паводле велічыні гораду ў цэнтральнае Мэксыцы. Картэс альбо па загадзя прадуманай схеме вырашыў напужаць ацтэкаў, якія чакалі яго ў Тэначтытлане, альбо, як ён пазьней сьцьвярджаў, жадаючы падаць прыклад тубыльцам, баючыся здрады зь іх боку, забіў тысячы бяззбройных чальцоў мясцовай шляхты, якая сабралася на цэнтральнай плошчы, а потым часткова спаліў горад[25]. Да таго часу, як Картэс дасягнуў сталіцы імпэрыі ацтэкаў, у яго было ўжо вялікае войска. 8 лістапада 1519 году Мантэсума II пагадзіўся мірна прыняць прышэльцаў[26]. Мантэсума наўмысна дапусьціў Картэса да сваёй сталіцы, спадзеючыся даведацца пра іхныя слабыя бакі, каб потым разьбіць гішпанцаў[24].

Губэрнатар Кубы паслаў атрад эмісараў з загадам арыштаваць Картэса за парушэньне забароны. Аднак, Картэс аказаў супраціў і атрымаў перамогу, пасьля чаго напісаў ліст асабіста Карлу V, у якім прасіў узнагароды, а не пакараньня за мяцеж. Пасьля зьнішчэньня ацтэцкай імпэрыі, Картэс атрымаў тытул маркіза даліны Аахака (гішп. Marques del Valle de Oaxaca), у той час як тытул «намесьнік караля» (гішп. Viceroy) атрымаў Антоніё дэ Мэндоса, які да таго меў больш прэстыжны статус у параўнаньні з Картэсам.

Картэс вярнуўся на радзіму ў Гішпанію ў 1541 годзе, дзе і памёр звычайнай сьмерцю, але ў самоце.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў
  2. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ José Luis Martínez Rodríguez Hernán CortésISBN 968-16-3330-X
  4. ^ Hernán Cortés
  5. ^ Hern?n Cort?s
  6. ^ Swartz A. Hernan Cortes — 2007.
  7. ^ Swartz A. Hernán Cortés — 2007.
  8. ^ Swartz A. Hernando Cortes — 2007.
  9. ^ Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999.
  10. ^ SNAC — 2010.
  11. ^ Biodiversity Heritage Library
  12. ^ Nationalencyklopedin — 1999.
  13. ^ Каралеўская акадэмія мастацтваў — 1768.
  14. ^ CONOR
  15. ^ Lord Byron and his Times
  16. ^ LIBRIS
  17. ^ Faceted Application of Subject Terminology
  18. ^ Encyclopædia Britannica
  19. ^ Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі — 1960.
  20. ^ Real Academia de la Historia Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  21. ^ LIBRIS — 2012.
  22. ^ David A. Boruchoff, «Hernán Cortés». International Encyclopedia of the Social Sciences, 2nd. ed. (2008), vol. 2. — С. 146—149.
  23. ^ Hassig 2006. С. 53—54.
  24. ^ а б Grunberg, Bernard (2017). «La folle aventure d'Hernan Cortés». L'Histoire. Нумар 322.
  25. ^ а б в Diaz Del Castillo, Bernal (1963). «The Conquest of New Spain». Penguin Books. — ISBN 0140441239.
  26. ^ Hassig 2006. С. 82,86.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hassig, Ross Mexico and the Spanish Conquest. — University of Oklahoma Press, 2006. — 261 с. — ISBN 9780806137933

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эрнан Картэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў