Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
25 красавіка:
1719 — пабачыла сьвет першае выданьне раману Даніеля Дэфо «Рабінзон Круза» (на выяве)
1826 — у Вялікабрытаніі запатэнтавалі першы аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня
1859 — распачалося будаваньне Суэцкага каналу
1867 — улады Японіі адкрылі Токіё для замежнага гандлю
1901 — у штаце Нью-Ёрк упершыню ў сьвеце ўвялі аўтамабільныя нумары
1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў
1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве
1953 — часопіс «Nature» апублікаваў рэвалюцыйны артыкул «Малекулярная структура нуклеінавых кісьляў»
2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі