Іпр
| Іпр нід. Ieper франц. Ypres | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бэльгія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Фляндрыя | ||||
| Правінцыя | Заходняя Фляндрыя | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Ян Дурнэз | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 130,61 км² | ||||
| Часавы пас | UTC+1 | ||||
| Каардынаты | 50°51′ пн. ш. 2°53′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 34 959 чал. (2016) | ||||
| Афіцыйная мова | нідэрляндзкая | ||||
| Этнахаронімы | Ieperaar, Ieperling і Yperlienk | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 057 | ||||
| Паштовы індэкс | 8900, 8902, 8904, 8906, 8908 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | ieper.be (нід.) | ||||
| Іпр на мапе Бэльгіі Іпр | |||||
Іпр (па-нідэрляндзку: Ieper [ˈipər], па-француску: Ypres, з.-флям.: Yper), І́пэрн (па-нямецку: Ypern) — горад, разьмешчаны на паўночным захадзе Бэльгіі, у правінцыі Заходняя Фляндрыя, каля граніцы з Францыяй, у складзе эўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згаданы ў VIII стагодзьдзі, Іпр быў адным з самых заможных гарадоў сярэднявечнай Эўропы, з насельніцтвам у 80 тысячаў жыхароў. У XII—XIV стагодзьдзі ён аспрэчваў у Бруге і Генту званьне галоўнага цэнтру цэхавага сукнаробства ва Фляндрыі. Зацяжная аблога ангельцамі падчас Стогадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. Напрыканцы XVI стагодзьдзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсэн (заснавальнік янсэнізму), у Іпры жыло ўжо ня больш за пяць тысячаў чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад ня раз падвяргаўся аблогам.
Першая сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Іпр забясьпечыў сабе месца ў сусьветнай гісторыі як стратэгічны пункт Заходняга фронту Першай сусьветнай вайны. Іпраўскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлёр — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасьці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.
З 250 000 жаўнераў Антанты, якія загінулі каля Іпру, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзьведзеная на брытанскія сродкі трыюмфальная арка — гэтак званая Мэнэнская брама. На манумэнце выбіты імёны 54 тысячаў загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусьветнай вайны. Увогуле вакол гораду налічваецца ня менш за сто сорак вайсковых могілак і мэмарыялаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стары горад быў амаль цалкам зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаваньні былі пазьней адноўлены. Першае месца сярод іх займае помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бэфруа (1304). У гарадзкім саборы Сьв. Мартына (XIII—XV стагодзьдзі) Янсэн. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага зьнішчэньня (і наступнага аднаўленьня) эўрапейскага гораду з-за ваенных дзеяньняў.
Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касьцюмаваны Фэстываль катоў, у памяць пра жахлівую традыцыю, якая існавала ажно да пачатку XIX стагодзьдзя: скідаць жывых катоў з гарадзкой вежы. У апагей сьвята адбываецца ськіданьне зь вежы цацачных катоў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Іпр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў