8 красавіка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1525 — пераўтварэньне Тэўтонскага ордэна ў герцагства Прусія
1766 — у ЗША запатэнтавалі пажарную драбіну
1783 — Кацярына II выдала маніфэст аб далучэньні Крыму да Расеі
1820 — грэцкі селянін з выспы Мілёс адкапаў славутую статую Вэнэры (на выяве)
1848 — абвяшчэньне роўнасьці моваў у Аўстра-Вугоршчыне
1861 — імпэратар Франц Ёзэф I выдаў талеранцыйны патэнт, які ўраўноўваў пратэстанцкія цэрквы ў Аўстрыі з каталіцтвам
1904 — Вялікабрытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта).
1924 — утварэньне Беларускае вайсковае акругі
1944 — пачатак Крымскай апэрацыі, у ходзе якой Крым быў вызвалены ад нямецка-румынскай акупацыі
1946 — у Жэнэве прайшло апошняе паседжаньне Лігі Нацыяў
1956 — адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача
1986 — кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў у часе свайго візыту ў Тальяці ўпершыню ўжыў слова «перабудова»
2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні наземных ядзерных узбраеньняў
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | ||
2021 год Усе дні |
8 красавіка́ — 98-ы дзень году (99-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 267 дзён.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 563 да н. э. — Сідхартха Гаўтама, індыйскі прынц, пасьля пераўвасабленьня Буда
- 1320 — Пэдру I, кароль Партугаліі
- 1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997-2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году
- 1947 — Валер Башметаў, беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, рэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту
- 1950 — Яўген Саўчанка, губэрнатар Белгародзкай вобласьці Расеі
- 1958 — Віктар Зінчук, расейскі гітарыст-віртуоз, кампазытар, аранжоўнік, Заслужаны артыст Расеі
- 1958 — Сяргей Чарановіч, беларускі графік
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч
- 1909 — Гэлена Маджэеўская, польская акторка
- 1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, ваенны міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны
- 1931 — Канстантын Пілінкевіч, праваслаўны сьвятар, протаярэй
- 1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі
- 1973 — Паблё Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар
- 1984 — Пётар Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году
- 2008 — Надзея Румянцава, савецкая і расейская акторка тэатру і кіно
- 2011:
- Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня
- Антон Лабуда, беларускі фізык, доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
- 2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990 гадах
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Японія, Фэстываль кветак, Дзень нараджэньня Буды.