Перайсьці да зьместу

Гары С. Труман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гары С. Труман
па-ангельску: Harry S. Truman[1][2][3]
12 красавіка 1945 — 20 студзеня 1953
Папярэднік Франклін Дэлана Рузвэлт
Наступнік Дўайт Дэйвід Эйзэнгаўэр
20 студзеня 1945 — 12 красавіка 1945
Папярэднік Генры Эгард Уолес[d]
Наступнік Олбен Уільям Барклі[d]
3 студзеня 1935 — 3 студзеня 1937
Папярэднік Roscoe C. Patterson[d]
3 студзеня 1937 — 3 студзеня 1939
3 студзеня 1939 — 3 студзеня 1941
3 студзеня 1941 — 3 студзеня 1943
3 студзеня 1943 — 3 студзеня 1945
3 студзеня 1945 — 17 студзеня 1945
Наступнік Фрэнк Брыгс[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся8 траўня 1884(1884-05-08)[4][5][6][…]
Памёр26 сьнежня 1972(1972-12-26)[7][4][5][…] (88 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Бэс Труман[d]
Дзеці Маргарэт Труман[d][5]
Бацька Джон Андэрсан Труман[d][8]
Маці Марта Элен Янг Труман[d][8]
Узнагароды
Подпіс

Га́ры С. Тру́ман (8 траўня 1884 — 26 сьнежня 1972) — 33-і прэзыдэнт ЗША, які займаў гэтую пасаду з 1945 да 1953 году. Як 34-ы віцэ-прэзыдэнт у 1945 годзе, ён стаў прэзыдэнтам па сьмерці Франкліна Рузвэлта ў красавіку. Труман прасунуў плян Маршала дзеля аднаўленьня моцна пашкоджанай эканомікі Заходняй Эўропы. Ён сфармуляфаў дактрыну Трумана і стаў ініцыятарам стварэньня НАТО, каб стрымаць пашырэньне савецкага ўплыву. Як сябра Дэмакратычнай партыі, ён прапаноўваў шматлікія лібэральныя рэформы ў ЗША, аднак шмат зь іх былі адхіленыя кансэрватыўнай кааліцыяй, што дамінавала ў Кангрэсе ЗША.

Адміністрацыя Трумана трымалася інтэрнацыяналістычнай замежнай палітыкі, цесна супрацоўнічаючы зь Вялікабрытаніяй. Трумэн рашуча асуджаў ізаляцыянізм. Ён актывізаваў кааліцыю Новага курсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1948 году, не зважаючы на тое, што частка дэмакратаў сышла з кааліцыі. Труман быў на чале краіны на пачатку Халоднай вайны ў 1947 годзе. З удзелам ЗША ў час Карэйскай вайне Рэспубліка Карэя адбіла ўварваньне КНДР. Ва ўнутранай палітыцы Труман сутыкнуўся з паваеннымі эканамічнымі цяжкасьцямі, сярод якіх былі шматлікія страйкі і інфляцыя, што выклікала зьмяшаную рэакцыю адносна эфэктыўнасьці ягонай адміністрацыі. У 1948 годзе ён прапанаваў Кангрэсу ўхваліць усеабдымнае заканадаўства аб грамадзянскіх правах, але Кангрэс ня даў згоды. У выніку Труман выдаў асобныя выканаўчыя распараджэньні, якія забаранілі дыскрымінацыю ў фэдэральных агенцыях і зрабілі дэсэгрэгацыю Ўзброеных сілаў ЗША.

У перадвыбарчы час была выяўленая карупцыя ў атачэньні ягонай адміністрацыі, пры гэтым сам Труман у справе не фігураваў. Ён меў права балятавацца зноў у 1952 годзе, але пастанавіў ня браць удзелу праз слабыя рэйтынгі. Калі палітык пакінуў сваю пасаду, ягоная адміністрацыя была жорсткай крытыкаванай. Не зважаючы на гэта, гісторыкі стабільна ставяць Трумана ў лік найлепшых прэзыдэнтаў у гісторыі ЗША. Акрамя таго, крытычныя пераасэнсаваньні ягонага прэзыдэнцтва палепшылі імідж як сярод гісторыкаў, гэтак і сярод грамадзкасьці[9].

  1. 1 2 3 Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.)
  2. 1 2 3 Library of Congress Library of Congress Names (анг.)
  3. 1 2 3 4 Biographical Directory of the United States Congress (анг.) — GPO, 1903.
  4. 1 2 Steinberg A. Harry S. Truman // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. 1 2 3 Lundy D. R. Harry S. Truman // The Peerage (анг.)
  6. ↑ Harry S. Truman // filmportal.de — 2005.
  7. ↑ Трумэн Гарри // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  8. 1 2 SNAC (анг.) — 2010.
  9. ↑ Hamby, Alonzo L. (10.2016) Harry S. Truman: Life in Brief

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]