Лаба
(Перанакіравана з «Эльба»)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Лаба (па-чэску: Labe Cs-Labe.ogg ), Эльба (па-нямецку: Elbe) — адна з найбуйнейшых рэк Эўропы. Свае крыніцы мае ў паўночначэскіх Крканошах. Цячэ праз Чэхію й Нямеччыну да Паўночнага мора. Сваё імя атрымала ад кельтаў, якія на яе берагох жылі ў старажытныя часы. Дзякуючы ім Влтава лічыцца прытокам Лабы, а не наадварот, нягледзячы на тое, што Влтава ад крыніцаў да злучэньня гэтых двух рэк (недалёка ад чэскага мястэчка Мельнік) значна даўжэйшая. Лаба мае даўжыню 1154 кілямэтры (358 у Чэхіі, 796 у Нямеччыне).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лаба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |