Ўэмблі
Выгляд
| «Ўэмблі» | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Горад | Брэнт[d] і Ўэмблі[d] |
| Адрас | Лёндан |
| Год пабудовы | 2003–2007 |
| Дата адкрыцьця | 9 сакавіка 2007 |
| Зьмяшчальнасьць | 90 000 чалавек[1] |
| Хатняя каманда | Зборная Ангельшчыны па футболе |
| Памеры поля | 105 × 69 м |
| Тып пакрыцьця | Дэса Грасмастэр[d][2] |
| «Ўэмблі» на мапе Ангельшчыны «Ўэмблі» | |
| Афіцыйны сайт | |
Стадыё́н «Ўэ́мблі» (па-ангельску: Wembley Stadium) — стадыён у Лёндане, Ангельшчына. Зьяўляецца хатнім стадыёнам зборнай Ангельшчыны па футболе. Быў пабудаваны ў 2007 годзе на месцы зьнесенага старога стадыёну «Ўэмблі».
Новы «Ўэмблі» ўмяшчае 90 000 гледачоў, што робіць яго самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам у Вялікабрытаніі й другім у Эўропе, пасьля «Камп Ноў».
28 траўня 2011 году на «Ўэмблі» прайшоў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2011 году[3], дзе сустракаліся гішпанская «Барсэлёна» й ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Праз два гады, ў траўні 2013 году, стадыён ізноў прымаў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА[4], дзе сустракаліся дортмундзкая «Барусія» й «Баварыя».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wembley in numbers (анг.)
- ↑ https://web.archive.org/web/20201128035612/https://www.wembleystadium.com/-/media/Feature/Article/Stats-and-Facts-page/WEMBLEY-PITCH-FACTSHEET.ashx
- ↑ Wembley to host 2011 Euro final (анг.). BBC Sport.
- ↑ Wembley chosen to host 2013 Champions League final (анг.). BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт стадыёну (анг.)