Людвік Зьвяждоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік Людвіку Зьвяждоўскаму ў мястэчку Апатоў

Людвік Зьвяждоўскі (прозьвішча Тапор 11 сьнежаня 1829[1], Вільня[a] — 23 лютага 1864, мястэчка Апатаў, Калішскае ваяводзтва, Царства Польскае) — капітан расейскай арміі, сябра тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і чыноўніка[3]. У войску з 1845. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбурзе ў чыне паручніка інжынэрных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 году ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтар (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў ў Польшчы. Пасьля быў пераведзены ў Маскву[3]. Падчас паўстаньня камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губэрні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. 6 траўня 1863 ягоны аддзел уступіў у бой з расейскімі войскамі і пацярпеў паразу. Сутыкнуўшыся зь нядобразычлівасьцю ды нежаданьнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусьціў свой аддзел ды выехаў у Царства Польскае.[4] Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводзтва, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпусу. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 году.

Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на сьмерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 году[b][2].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кісялёў Г.В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч //Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. - c.435
  2. ^ а б Біяграфія Зьвяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej»
  3. ^ а б Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Сьвіслацкія аркушы»
  4. ^ В. Недѣля безпорядковъ въ Могилевской губерніи въ 1863 г. / М. Катковъ // Русскій вѣстникъ : часопіс. — Москва: Катковъ и Ко, ноябрь 1864. — Т. 54. — С. 322 – 360.
Заўвагі
  1. ^ Паводле іншых зьвестках таксама можа быць 1825[2] або 1830.
  2. ^ Паводле іншых звестак 27 лютага 1864.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]