Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/19 красавіка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1713 — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл VI дзеля працягу роду Габсбургаў выдаў Прагматычную санкцыю
1773 — у Варшаве распачалася праца Вальнага сойму, які зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітае
1775 — пачатак Вайны за незалежнасьць ЗША
1918 — у Кіеве адбылося першае супольнае паседжаньне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР
1919 — польскія войскі занялі Вільню
1927 — заснаваньне Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру Беларусі
1928 — завяршылася выданьне першага Оксфардзкага слоўніка ангельскае мовы
1933 — у ЗША скасавалі залаты стандарт
1943 — Другая сусьветная вайна: габрэі Варшаўскага гета распачалі ўзброенае паўстаньне супраць нацыстаў
1956 — амэрыканская кіназорка Грэйс Келі (на выяве) пабралася шлюбам з князем Манака Рэнье III
1971 — запуск савецкае арбітальнае станцыі «Салют-1»
Архіў · Сёньня 5 сакавіка 2021 году · Абнавіць гэтую старонку