30 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
30 красавіка́ — 121-ы дзень году (120-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 246 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 711 — арабскія войскі высадзіліся на ўзьбярэжжы Гішпаніі, распачаўшы яе заваёву
- 1237 — дзень заснаваньня Бэрліна
- 1638 — староста амсьціслаўскі Язэп Корсак фундаваў у Беразьвеччы базылянскі кляштар
- 1789 — у Фэдэрал-холе (Нью-Ёрк) прайшла інаўгурацыя першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона
- 1900 — анэксія Гавайскіх астравоў Злучанымі Штатамі
- 1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў указ пра свабоду веры
- 1975 — узяцьце віетнамскімі камуністамі Сайгону
- 1980 — каралева Нідэрляндаў Юліяна адмовілася ад стальцу на карысьць сваёй дачкі Бэатрыкс
- 1992 — У Жэнэве абвешчана, што тэхналёгія WWW будзе бясплатнай
- 1994 — набыла сілу Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1310 — Казімер III Вялікі, кароль польскі
- 1746 — Франсыска Гоя, гішпанскі мастак, каралеўскі мастак пры двары гішпанскіх каралёў Карла ІІІ Бурбона, Карла IV Бурбона і Фэрдынанда VII Бурбона
- 1777 — Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык
- 1881 — Янка Журба, беларускі паэт
- 1883 — Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік
- 1916 — Клёд Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі
- 1943 — Бобі Ві, амэрыканскі рок-н-рол- і поп-сьпявак
- 1956 — Ірына Багдановіч, беларуская пісьменьніца
- 1959 — Стывэн Гарпэр, прэм’ер-міністар Канады, лідэр Кансэрватыўнай партыі Канады, якая перамагла на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 23 студзеня 2006 году
- 1967 — Філіп Кіркораў, расейска-баўгарскі сьпявак і кампазытар армянскага паходжаньня.
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1632 — Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль швэдзкі (1592—1599)
- 1632 — Ян Тэрцы фон Цільлі, генэрал Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1883 — Эдуард Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст
- 1945 — Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны, галоўны ідэоляг нацызму
- 1930 — Мікалай Судзілоўскі, філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў у розных краінах
- 1966 — Рычард Фарыньня, выбітны амэрыканскі кампазытар, музыка, пісьменьнік кубінска-ірляндзкага паходжаньня
- 1983 — Мадзьдзі Ўотэрс, уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкагскай школы блюзу