Перайсьці да зьместу

Фосфар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэмн ← фосфар → Серка
N

P

As
Выгляд


Белы, чырвоны, жоўты і чорны фосфар
Белы, чырвоны, жоўты і чорны фосфар
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар фосфар, P, 15
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк 15 (V), 3, p
Адносная атамная маса 30,974 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ne] 3s2 3p3
Электронаў у абалонцы 2 8 5
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) (белы) 1,828 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.) (чырвоны) 2,0-2,4 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.) (чорны) 2,7 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 317,45 K, 44,3 °C, 111,7 °F
Тэмпэратура кіпеньня 553 K, 280 °C, 536 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня 0,657 кДж·моль−1
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,235 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня 124,5 мкм/(м·K)
Модуль пругкасьці 11 ГПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня ±3, 5, 4
Электраадмоўнасьць 2,19
Атамны радыюс 123 пм
Кавалентны радыюс 106 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7723-14-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
31P 100% 31P зьяўляецца стабільным пры 16 нэўтронах

Фо́сфар (па-лацінску: Phosphorus) P — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 15. Упершыню выдзелены Хэнігам Брандам у Гамбургу ў 1669 годзе[1].

Распаўсюджаны ў прыродзе элемэнт: 0,105% паводле масы[2] (13-е месца сярод элемэнтаў). Галоўныя мінэралы — апатыты і фасфарыты. Буйнейшыя радовішчы — у КНР, Расеі (Кольскі паўвостраў), Марока, ЗША, Туніс, Тонга ды Науру[3].

Існуе больш за 10 алятропных форм фосфара: белы, чырвоны, чорны. Фосфар уваходзіць у склад ортафосфарнай ці проста фосфарнай кісьлі (H3PO3), солі якой завуцца фасфатамі, і мэтафосфарнай кісьлі. Сынтэзаваныя шэсьць радыёізатопаў фосфара з масавымі нумарамі ад 28 да 33: 28P (пэрыяд паўраспаду T1/2=6,27 сэкунд), 29P (T1/2=4,14 с), 30P (T1/2=2,5 хвілін), 32P (T1/2=14,28 дзён), 33P (T1/2=25,3 дня)[4]. Зь іх найбольшае значэньне мае 32P, які мае высокую энэргію бэта-выпрамяненьня і выкарыстоўваецца ў хімічных і біяхімічных дасьледаваньнях як мечаны атам.

  1. ^ Фосфор // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  2. ^ Чарнякова А. П. Фосфар // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 440.
  3. ^ Kenneth Barbalace. Periodic Table of Elements - Phosphorus - P. EnvironmentalChemistry.com. 1995 - 2020. Accessed on-line: 10/8/2020 https://EnvironmentalChemistry.com/yogi/periodic/P.html
  4. ^ WebElements, https://www.webelements.com, accessed October 2020.