Сяргей Ляховіч
| Сяргей Ляховіч | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | Сяргей Пятровіч Ляховіч «Белы воўк» (анг. White Wolf) |
| Нарадзіўся | 29 траўня 1976 (50 гадоў) Віцебск, Беларуская ССР, СССР |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Рост | 193 см |
| Вага | супэрцяжкая (91 кг) |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | бокс |
| Прафэсійная кар’ера | З 1998-га |
Узнагароды і мэдалі
бронзавы мэдаль першынстваў сьвету па боксе 1997 году ў катэгорыі супэрцяжкая вага, чэмпіён сьвету 2006 году ў катэгорыі супэрцяжкая вага па вэрсіі WBO. | |
Сярге́й Ляхо́віч (нарадзіўся 29 траўня 1976 году) — беларускі баксэр, чэмпіён сьвету 2006 року ў суперцяжкой вазе па вэрсіі WBO.
Аматарская кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аматарскі рэкорд: 160 баёў, 145 перамог — 15 паразаў
- Здабыў бронзавы мэдаль на першынствах сьвету па боксе 1997, у Будапэшце
- На чэмпіянаце Эўропы 1998 перамог будучага алімпійскага чэмпіёна, брытанца, Одлі Гарысана.
Прафэсійная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў 25 сьнежня 1998 году. Да 2001 року праводзіў рэйтынгавыя баі, у якіх ва ўсіх перамог. У 2001 року перамог Сэдрыка Філдса. У ліпені накаўтаваў ў першым раўндзе Эда Ўайта.
У студзені 2001 року зь невялікай перавагай перамог нігерыйца Фрайдэя Ахунанья. У чэрвені 2002 року пацярпеў паразу ў двубоі з Гарысам Морысам. Гэта была яго першая параза ў прафэсійнай кар’ере. Пасьля гэтага правёў 5 пераможных двубояў у сьнежні 2004 року. Пасьля амаль 1,5 року не выходзіў на рынг. Але ў красавіку 2006 року перамог па пунктах чэмпіёна сьвету ў цяжкой вазе па вэрсіі WBO Леймана Брустэра. У першым раўндзе Ляховіч абсыпаў Брустэра градам удараў. Пазьней у інтэрвію Брустэр казаў, што ўжо пасьля першага ж раўнду ён ня бачыў правым вокам, і ў яго было дыягнаставана адслаеньне сятчаткі вока. У 7-м раўндзе Брустэр даволі ўдала атакаваў Сяргея, але ў наступным раўндзе Ляховіч здолеў ізноў вярнуць сабе ініцыятыву й стаў новым чэмпіёнам сьвету па вэрсіі WBO.