Валынскае ваяводзтва
| Валынскае ваяводзтва | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] і ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Луцак |
| Дата ўтварэньня | 1566 |
| Дата скасаваньня | 1795 |
| Ваяводы | Ваяводы валынскія |
| Кашталяны | Кашталяны валынскія |
| Плошча | 38,3 тыс. км² |
| Час існаваньня | 1566—1795 |
| Месцазнаходжаньне Валынскага ваяводзтва | |
| | |
| | |
Валынскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Луцак.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ваяводзкая харугва была карычневага колеру з выяваю Пагоні (або зямельнага гербу — простага белага крыжа) у белым полі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павету адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводзтва апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі. Таго ж року са складу Валынскага вылучылі Ўладзімераўскае ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаваньне.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімераўскі і Крэменецкі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Луцку, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзімеры ды Крэменцы.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сэнаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Валерый Пазднякоў. Валынскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 385.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
