Gmail
Gmail | |
Здымак галоўнае старонкі Gmail | |
Тып | POP3, IMAP, E-mail |
---|---|
Даступныя мовы | некалькі моваў[d] |
Уладальнік | Google Inc. |
Аўтар | Пол Бакгайт |
Пачатак працы | 21 сакавіка 2004 |
Рэгістрацыя | абавязковая, бескаштоўная |
Мова праграмаваньня | JavaScript |
mail.google.com |
Gmail — бясплатны сэрвіс электроннае пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзэр, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3[1]. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкляму, якая паказваецца на старонках вэб-інтэрфэйсу. У Вялікабрытаніі і Нямеччыне афіцыйная назва сэрвісу — Google Mail.
Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 году ў якасьці бэта-рэлізу, рэгістрацыя працавала толькі па запрашэньнях. Мажлівасьць атрымаць сваю скрыню зьявілася толькі 7 лютага 2007 году, але статус «бэты» й дагэтуль ня быў выдалены. Па стане на ліпень 2009 году, Gmail штомесяц карыстаюцца 146 мільёнаў людзей[2] і 20 мільёнаў штодзень[3].
Прапановаю ў 1 ГБ прасторы Google падняў планку для стандартнае прасторы на бескаштоўных паштовых сэрвэрах (на той час прапанавалася ў большасьці выпадкаў 2—4 мэгабайты).
Інтэрфэйс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават эха-канфэрэнцыі. Gmail таксама зьяўляецца яскравым прыкладам выкарыстаньня Ajax-тэхналёгіяў.