Павал Скарападзкі
| Павал Скарападзкі | |
| па-ўкраінску: Павло́ Петро́вич Скоропа́дський | |
| | |
|---|---|
| 29 красавіка 1918 — 14 сьнежня 1918 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 3 (15) траўня 1873 |
| Памёр | 26 красавіка 1945[1][2] (71 год)
|
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Аляксандра Скарападзкая[d] |
| Дзеці | Mariya Skoropadska[d], Yelyzaveta Skoropadska[d], Danylo Skoropadskyi[d] і Olena Ott-Skoropadska[d] |
| Бацька | Пётар Скарападзкі[d] |
| Маці | Марыя Міклашэўская[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Па́вал Скарапа́дзкі (па-ўкраінску: Павло Скоропадський; 3 траўня 1873, Вісбадэн — 26 красавіка 1945, Баварыя) — украінскі арыстакрат, вайсковы і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансэрватыўным лідэрам Украінскай дзяржавы пасьля Расейскай рэвалюцыі 1917 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у расейска-японскай вайне 1904—1905 гг. У 1906 годзе атрымаў званьне палкоўніка, у 1912 г. — генэрал-маёра, у 1916 г. — генэрал-лейтэнанта. Генэральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 годзе.
Падчас Першай сусьветнай вайны камандаваў, у прыватнасьці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расейскай імпэерыі. 29 красавіка 1918 году пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займае Ўкраіну па Берасьцейскай мірнай дамове, захапіў уладу ва Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы і абвясьціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўсьлед за пагадненьнем Скарападзкага з камандаваньнем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Ўкраіне.
У якасьці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападзкі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-вугорскіх войскаў, адначасова абараняючых новую краіну ад агрэсіі з боку Савецкай Расеі і ўварваньня Чырвонай Арміі. Да 14 сьнежня 1918 году ён узначальваў тры ўрадавых кабінэты, якія абапіраліся на кансэрватыўныя колы.
Пасьля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусьветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як сьледзтва яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападзкі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), зьмяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднаньне Ўкраіны з Расейскай дзяржавай. У наступныя дні ён быў скінуты Сымонам Пятлюраю з дапамогай корпусу Сечавых Стральцоў.
У сьнежні 1918 году зьехаў з Кіеву разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, выдаючы сябе за нямецкага параненага афіцэра. Потым жыў у эміграцыі ў Нямеччыне, у Бэрліне. Памёр у Баварыі ў 1945 годзе, паранены падчас бамбардзіроўкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Скоропадский Павел Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Pawlo Skoropadsky // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусіі
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Баварыі
- Выпускнікі Пажаскага корпусу
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія IV ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 1 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 4 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 2 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)
- Нарадзіліся 3 траўня
- Расейскія вайскоўцы
- Украінскія вайскоўцы
- Расейскія генэралы
- Удзельнікі расейска-японскай вайны
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Кіраўнікі Ўкраіны
- Ахвяры бамбаваньня