Перайсьці да зьместу

Тальяці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тальяці
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Самарская вобласьць
Дата заснаваньня 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1737[1]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Мікалай Рэнц[d]
Заканадаўчы орган Tolyatti City Council[d]
Геаграфія
Плошча
  • 314,78 км²[2]
Вышыня НУМ 90 м
Часавы пас UTC+4, MSD, SAMT[d] і MSD
Каардынаты 53°31′ пн. ш. 49°25′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 707 408 чал. (2018)
Афіцыйная мова расейская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8482
Паштовы індэкс 445000–445999
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Сайт tgl.ru
Тальяці на мапе Расеі
Тальяці
Тальяці
Тальяці

Талья́ці (па-расейску: Тольятти; да 1964 г. Ста́ўрапаль) — горад у Расеі, гарадзкая акруга ў складзе Самарскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 705,5 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1737 годзе.

Горад разьмешчаны ў сярэднім цячэньні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэньні ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтар. Горадаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе разьмешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасьці аўтакампанэнтаў і матэрыялаў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе разьмешчаныя заводы цэмэнтавага машынабудаваньня, суднарамонтна-мэханічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталяваньня, завод ахоўных пакрыцьцяў і пластмасаў, «Завод тэхналягічнага абсталяваньня». Таксама разьвітыя хімічная галіна і электраэнэргетыка.