Аляксандар Лянкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Лянкевіч
Дата нараджэньня 1823
Месца нараджэньня
Занятак вайсковец
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лянкевіч.

Алякса́ндар Аляі́завіч Лянке́віч (псэўд. Ля́ндар; 1823, Гарадзенская губэрня — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1840—1861 гадах служыў у расейскім войску, падпалкоўнік. 2 траўня 1863 году ўзначаліў паўстаньне ў Гарадзенскім павеце, стварыў аддзел колькасьцю 200 чалавек. 3 чэрвеня 1863 году камандаваў у Мілавідзкай бітве на чале аб’яднаных сілаў гарадзенскіх, ваўкавыскіх, наваградзкіх і слонімскіх паўстанцаў. 1 жніўня 1863 году зь лідзкімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губэрні. Зь верасьня 1863 году за мяжою. Завочна яму быў вынесены сьмяротны прыгавор.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]