Перайсьці да зьместу

Бень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ben
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бінь
Зьвязаныя імёны Бінейка, Бінель, Беняш, Бенат, Бінэрт, Бімунт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бень»

Бень, Бінь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Бена, Бен або Біна (Beno, Ben, Bino[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бін-, магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Беніка, Бінель, Бенат, Бінэрт, Бімунт. Адзначаліся германскія імёны Bennico, Benilo, Bennato, Benard, Bemund. Іменная аснова бен- магла ўтварыцца як скарот (гіпакарыстык) асновы берн- (бірн-)[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Binar[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Бень[6].

У 1555 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэцце навучаўся Dauid Binewald, filius pastoris in Hohenstein, Prutenus, у 1605 годзе — Christoforus Benerus, Zintensis Borussus, у 1607 годзе — Johannes Biehn, Freudenauensis Borussus, у 1623 годзе — Georgius Benert[a]… Dantiscani Borussi… Andreas Bihn, Fredenauiensis Borussus, у 1633 годзе — Johannes Bien, Morungensis Borussus[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: перелаичане… а Яцъко Беневичъ (22 красавіка 1496 году)[9]; у Василишскомъ повете людеи на имя Ростя Бяневича (4 кастрычніка 1499 году)[10]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Микля Биневича (26 студзеня 1516 году)[11]; Beniszki (1744 год)[12]; Jan Biniewicz… Jerzy Biniewicz (21 жніўня 1780 году)[13][b].

  • Мікалай Бэна (Mikołaj Beno) — алтарыст з кракаўскага Казімежа, які ўпамінаецца ў 1410 годзе[19]

Бені (Bień) — прыгонныя зь вёскі Дунаю (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].

Бяневічы (Beniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[21].

Беневічы (Bieniewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].

Біневічы — літоўскі шляхецкі род[23].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Беневічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Бяняны.

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Benard[7]
  2. ^ Таксама:
    • Бінвін: а Болътромея Бинъвиновича — бояр радуньских (18 жніўня 1541 году)[14];
    • Бэнкін (адзначалася старажытнае германскае імя Bennichin[15], германскае імя Benekinus[16]): Бэнкіны (Benkin) гербу Кораб — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[17];
    • Бэнэтаўт: Бэнэтаўты (Benetowt) гербу Ліс — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[18]
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 262.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 257.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 58.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 19.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 154.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 258.
  8. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 19, 168, 180, 270, 272, 343.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. S. 138.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 221.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. S. 179.
  12. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  13. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 322, 325.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 198.
  15. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 258.
  16. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 290—291.
  17. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 65.
  18. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 62.
  19. ^ Testamenty z ksiąg sądowych małych miast polskich do 1525 roku. — Warszawa, 2017. S. 43.
  20. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 376.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 402.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 407.
  23. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты