Беняш
Беняш лац. Bieniaš | |
Byenyasch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ben + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бенюш, Бенеш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Беняш» |
Беняш (Бенюш, Бенеш) — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Бена або Бен (Beno, Ben) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бін- (бен-) (імёны ліцьвінаў Беніка, Бінель, Бімунт; германскія імёны Bennico, Benilo, Bemund) паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[2] або ёсьць скаротам асновы берн- (бірн-)[3].
Імёны Бенюш, Беніш і Бенаш гістарычна бытавалі ў Польшчы: Benas (1382 год), Benisch (1385, 1394, 1419 і 1467 гады), Benesch (1399 і 1430 гады), Benysch (1440 год), Byenyasch (1448, 1485 і 1497 гады), Benosch (1476 год), Byenasch (1499 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди в Новгородском повете двора нашого Мостовского… а Ромашка Бенюшевича (24 красавіка 1514 году)[5]; Петръ Бенюшовичъ (1528 год)[6]; боярынъ земли Жомойтъское, волости Ойракгольское… Беняшъ Янъкович (23 жніўня 1542 год)[7]; з наместником молявицкимъ и озерскимъ королевое ее милости Бенешомъ Млынскимъ (4 кастрычнікі 1546 году)[8]; пану Беняшу Воловичу — з Воложина (20 студзеня 1566 году)[9]; Я Беняшъ… а я Иванъ… Ивановичи Грыньковичи Воловича… Беняшъ Воловичъ, рука властная (14 чэрвеня 1568 году)[10].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пётар Бенюшавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ятаўт Бенюшавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[11]
- Беняш Будны (2-я пал. XVI — 1-я пал. XVII ст.) — вялікалітоўскі пісьменьнік і перакладнік
Бенюшэвічы, Беняшы, Крыўцы-Беняшы і Гурлаўскія Беняшэвічы — літоўскія шляхецкія роды[12].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 257.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 58.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 149, 154.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 145.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 231.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 23.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1—2, ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. С. 823.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 49 (1566—1572). — Vilnius, 2014. P. 20, 22.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 377.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты