Перайсьці да зьместу

Ліс (герб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб «Ліс»

Ліс, Мзура (па-польску: Lis, Lisy, Lisowie, Bzura, Mzura, Murza, Strempacz, Orzi-Orzi, Vulpis) — шляхецкі герб. Яго выкарыстоўвалі больш як 200 родаў Беларусі, Летувы, Украіны і Польшчы. Вядомы з пачатку XIII стагодзьдзя, у Вялікім Княстве — пасьля Гарадзельскай уніі 1413 року.

Сярод родаў, якія карысталіся рознымі адменамі гербу «Ліс», Сапегі і Ваньковічы.

У чырвоным полі срэбная, двойчы перакрыжаваная страла. Кляйнот — над верхам кароны верхняя палова чырвонай лісіцы.

Узнагароджаньне гербу Ліс князёў Сапегаў
  • Ліс I: у чырвоным полі — срэбная страла без апярэньня, двойчы перакрыжаваная. Кляйнот — палова чырвонай лісіцы. Чырвона-срэбная аблямоўка(en).
  • Ліс II: страла мае залаты колер.
  • Ліс III: срэбная страла перакрыжаваная два з паловай разы (бяз правага ніжняга ramienia); другая папярочная бэлька даўжэйшая за астатнія.
  • Ліс IV: страла перакрыжаваная адзін раз. Кляйнот — тры страусіныя пер’і.
  • Ліс V: страла перакрыжаваная тройчы, канцы папярочных бэлек пашыраюцца да нізу. Кляйнот — тры страусіныя пер’і.
  • Ліс VI: страла перакрыжаваная двойчы, у навершы княская мітра.
  • Ліс VII: у чырвоным полі, na barku срэбнай падкова — двойчы перакрыжаваная срэбная страла. Кляйнот — срэбны лебедзь.
  • Ліс VIII: страла перакрыжаваная зьнізу (зь пячаткі 1282).
  • Ліс IX: страла na opak, перакрыжаваная адзін раз, без апярэньня.
  • Ліс X: rogacina na opak, двойчы перакрыжаваная, ніжняя перакладзіна даўжэйшая.

Паводле легенды, у 1058 року Казімер Справядлівы ў пагоні за літвінамі і яцьвягамі, што пустошылі край, дайшоў да Сахачава. Высланы на выведку атрад жаўнераў на чале з рыцарам з роду Лісаў натрапіў на вялікі атрад непрыяцеля. Спрабуючы паклікаць на дапамогу, рыцар стрэліў высока ўгору падпаленай стралою. Неўзабаве падышло падмацаваньне, і атакаваны з двух бакоў праціўнік быў лёгка пераможаны.

Удзячны Казімер у памяць пададзенага сігналу пра дапамогу надаў рыцару герб са стралой у тарчы. Ягоны родавы знак — ліс — быў зьмешчаны ў кляйноце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]