Перайсьці да зьместу

Півашуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Півашуны
лац. Pivašuny
лет. Pivašiūnai
Населены пункт
Касьцёл
Касьцёл
Герб
Краіна Летува
Павет Аліцкі
Раён Аліцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°27′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 292 чал. (2011)
Півашуны на мапе Летувы
Півашуны
Півашуны
Півашуны

Півашуны (лет. Pivašiūnai) — вёска ў Летуве, на беразе возера Півашунаў. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 19 км на захад ад Аранаў.

Півашуны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., вядомы цудоўным абразам Маці Божай.

Тапонім Півашуны выводзяць ад асабістага імя Піваш.

Ян Клоцкі

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бэнэдыктынаў. У 1648 годзе тут збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Півашуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Півашуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 87 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 292 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Капліца
  • Капліца (1853)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1825)
  1. Krzywicki J. Piwoszuny // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 237.