Міраслаў (Летува)
| Міраслаў лац. Mirasłaŭ | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Аліцкі | ||
| Раён | Аліцкі | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°19′59″ пн. ш. 23°53′49″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 382 чал. (2011) | ||
| Міраслаў на мапе Летувы Міраслаў | |||
Міраслаў (лет. Miroslavas) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёмана. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 382 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Аліты.
Міраслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзе.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад пачатку паселішча мела рускую назву Слабада. Сваю цяперашнюю назву яно атрымала ў 1744 годзе ў гонар гаспадароў маёнтку Міраслаўскіх.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 33 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міраслаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 328 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 382 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1847)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chlebowski B. Mirosław // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 497.
| ||||||||