Ганусішкі
Ганусішкі | |||||
лет. Onuškis | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Троцкі | ||||
Насельніцтва: | 519 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′10″ пн. ш. 24°35′31″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59194° у. д.Каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′31″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59194° у. д. | ||||
Ганусішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Ганусішкі | |||||
![]() |
Ганусішкі (лет. Onuškis) — мястэчка ў Летуве, на беразе Ганусішкаўскага возера. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.
Ганусішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касьцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганусішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі школа, вінакурня і млын.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1879 год — 197 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Wejssenhof J. Hanuszyszki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 31.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ганусішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|