Высокі Двор
| Высокі Двор лац. Vysoki Dvor лет. Aukštadvaris | |||
| Населены пункт | |||
Агульны выгляд | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Троцкі | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 147 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°34′52″ пн. ш. 24°31′41″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 977 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-21034 | ||
| Сайт | aukstadvaris.lt | ||
| Высокі Двор на мапе Летувы Высокі Двор | |||
Высокі Двор (лет. Aukštadvaris) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Верхняй. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 977 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на захад ад Трокаў.
Высокі Двор — мястэчка гістарычнай Троччыны, з 1992 году цэнтар рэгіянальнага парку. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Дамініка, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: до Высокого двора (1529 год)[1]; Высоки Двор (1553 год)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Высокі Двор датуецца 1518 годам. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
9 жніўня 1569 году Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокі Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Каля 1895 году ў мястэчку было 28 будынкаў. У 1907—1913 гадох у Высокім Двары паводле праекту архітэктуара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касьцёл.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокі Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1895 год — 634 чал., зь іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 эвангелістаў, 194 юдэі і 5 мусульманаў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 977 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Божага Цела (1913)
- Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (1667)
- Могілкі хрысьціянскія
- Сядзіба Малеўскіх (1837)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Высокага Двара
- Кляштар дамініканаў
- Кляштар, брама
- Сядзіба
- Касьцёл Божага Цела
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 286.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ↑ Krzywicki J. Wysoki Dwor (4) // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 129.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||