Перайсьці да зьместу

Сьвятое Возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьвятое, Возера (неадназначнасьць).

Сьвятое Возера
лац. Śviatoje Voziera
Населены пункт
Касьцёл
Касьцёл
Краіна Летува
Павет Аліцкі
Геаграфія
Вышыня НУМ 174 м
Часавы пас
Каардынаты 54°14′20″ пн. ш. 23°38′31″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 295 чал. (2011)
Сьвятое Возера на мапе Летувы
Сьвятое Возера
Сьвятое Возера
Сьвятое Возера

Сьвятое Возера (лет. Šventežeris) — мястэчка ў Летуве, на беразе Сьвятога Возера. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек. Знаходзяцца за 8 км на ўсход ад Лазьдзеі.

Сьвятое Возера — мястэчка гістарычнай Троччыны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Сьвятое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1598 годзе ў Сьвятым Возеры збудавалі эвангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 году — касьцёл).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвятое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. На 1827 год у мястэчку было 37 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвятое Возера занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сьвятое Возера апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 271 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 295 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1882)
  1. ↑ Chlebowski B. Święto Jeziory // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 697.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]