Сумілішкі
Сумілішкі | |||||
лет. Semeliškės | |||||
![]() Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Электрэнскі | ||||
Насельніцтва: | 580 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°40′08″ пн. ш. 24°39′22″ у. д. / 54.66889° пн. ш. 24.65611° у. д.Каардынаты: 54°40′08″ пн. ш. 24°39′22″ у. д. / 54.66889° пн. ш. 24.65611° у. д. | ||||
Сумілішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Сумілішкі | |||||
![]() |
Сумілішкі (лет. Semeliškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Электрэнаў.
Сумілішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Сумілішкі, магчыма, утварыўся ад асабістага імя Суміла[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сумілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 29 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сумілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 410 чал., зь іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 юдэяў[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 580 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Лаўрына (1774)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 187—189.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Krzywicki J. Sumiliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 584.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|